Beta

Праграма імя сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў 2018-2019

10.09.2017

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае штогадовы конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на 2018-2019 навучальны год.

fulbrightПраграма Фулбрайта – гэта стажыроўка для даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў  Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Яна прадугледжвае правядзенне навуковых даследванняў і/або лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.

Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў  Беларусі. Асаблівая перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ або лектарскай дзейнасці у вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца атрыманым вопытам і ведамі са сваімі калегамі. Гэты вопыт павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён/яна працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта, з’яўляючыся праваднікамі сваёй культуры, павінны быць гатовыя прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у навуковых колах і перад грамадскасцю.

Зацікаўленыя кандыдаты маюць:

  1. быць грамадзянамі Беларусі
  2. мець навуковую ступень як мінімум кандыдата навук або доктара навук
  3. добра валодаць англійскай мовай
  4. мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Галіны даследванняў

  • Сельская гаспадарка
  • Амерыканістыка
  • Біялогія
  • Бізнес-адміністраванне
  • Хімія
  • Псіхалогія
  • Эканоміка
  • Адукацыя
  • Інжынірынг
  • Экалогія
  • Кіназнаўства
  • Гісторыя
  • Інфармацыйныя навукі
  • Журналістыка
  • Юрыспрудэнцыя
  • Бібліятэказнаўства
  • Матэматыка
  • Медыцына і ахова здароўя
  • Фізіка
  • Паліталогія
  • Дзяржаўнае кіраванне
  • Сацыяльная работа
  • Сацыялогія
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай
  • Тэатр
  • Горадабудаўніцтва

Фінансаванне праграмы

Праграма Фулбрайта спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Праграма аплачвае:

  • міжнародны пералёт
  • штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі
  • набыццё навуковай літаратуры
  • дапамогу на ўладкаванне на новым месцы
  • штомесячную выплату на члена сям’і, які суправаджае ўдзельніка праграмы
  • Медыцынскае страхаванне

Працэс падачы заявак

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць онлайн заяўку.

Заяўка ўключае ў сябе наступнае:

  • Дэталёвае апісанне планаванай даследчай дзейнасці /тэматыкі лекцый у ЗША
  • Прафесійнае рэзюмэ
  • Тры рэкамендацыйныя лісты
  • Бібліяграфія (праграма даследаванняў) і /ці праграма курса лекцый
  • Ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта, пры наяўнасці
  • Копія пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені
  • Копія пашпарта

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 15 лістапада 2017 года.

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Папярэдне адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў снежні, канчатковае адабрэнне ўдзельнікаў будзе атрымана на пачатку 2018 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

usembassy.gov

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok