Beta

Трансмедыйны праект: Што значыць для цябе быць свабоднай / свабодным?

03.25.2016

Трансмедыйны праект, які рэалізуецца арганізацыяй “Causa Creations” у супрацы з Беларускім Радыё Рацыя, накіраваны на збор ананімных меркаванняў праз Інтэрнэт. Грамадзянам Беларусі будзе зададзена адно простае пытанне: Што значыць для цябе быць свабоднай / свабодным?

Vox-Populi-PM-Key-Visual

Гэтым, здавалася б, простым пытаннем мы хочам высветліць тое, пра што многія грамадзяне Еўразвязу ўжо даўно забыліся: Што гэта значыць, калі камусьці адмаўляецца ў яго самых асноўных грамадзянскіх правах? Ці ўсё ж такі жыццё на Захадзе абумоўлівае проста іншыя абмежаванні жыцця індывідаў?

Пачынаючы з 25-га сакавіка, мы заклікаем усіх, хто хоча, выказаць сваё меркаванне на старонцы Беларускага Радыё Рацыя або на сайце “Vox Populi”.

Апытанне, праведзенае бяспечным і ананімным чынам, створыць базу дадзеных апытання, зыходзячы з якога мы згенеруем дынамічны аўдыёвізуальны анлайн арт-аб’ект, які будзе складацца з сабраных меркаванняў. Мы хочам пачаць даследаваць гэтую тэму з невялікага адпраўнога пункта і правесці гэта даследаванне з такой вялікай колькасцю людзей, наколькі гэта магчыма.

Хто стаіць за “Vox Populi”?

“Vox Populi” – гэта праект кампаніі “Causa Creations”, якая займаецца распрацоўкай дызайну для гульняў і інтэрактыўных праграмаў. “Causa Creations” цікавіцца пытаннямі палітыкі і сацыяльнай справядлівасці і імкнецца распрацаваць адмысловы брэнд праектаў сацыяльнай дасведчанасці, шчыльна супрацоўнічаючы з такімі НДА, як “Amnesty International”.

Гэты праект рэалізуецца Георгам Габмаерам (“Causa Creations”) у шчыльнай супрацы з Беларускім Радыё Рацыя, польска-швейцарскім рэжысёрам Паўлам Січэкам, нямецкім кінааператарам Даніілам Самерам, распрацоўшчыкам вэб-праграмаў Крысціянам Кнапам, а таксама візуальным мастаком і праграмістам Патрыкам Баржэ і яго групай “Ganzfeld”. Праект фінансуецца са сродкаў аўстрыйскага тэлебачання (ORF III), якое садзейнічае гэтаму праекту як частцы праграмы “Pixel, Bytes & Film”, а таксама з аўстрыйскага Міністэрства культуры.

Запланаваныя падзеі:

10 траўня “Causa Creations” правядзе сімпозіум у арт-цэнтры „Depot” ў Вене, дзе будуць прадстаўлены дадзеныя апытання і пройдзе абмеркаванне з Яўгенам Вапам – кіраўніком Беларускага Радыё Рацыя, і сацыёлагам Вальтэрам Фукcам, які даследуе праблематыку абмежавання колькасці грамадскіх месцаў па прычыне іх выкупу карпарацыямі.

У верасні 2016 года на канале ORF III аўстрыйскага тэлебачання будзе паказаны кароткі фільм, дзе будуць падведзены вынікі праекта.

Causa Creations, Georg Hobmeier

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat