Beta

Прэзентацыя дапаможніка па абароне моўных правоў у Беларусі

12.11.2018

Беларускі Дом запрашае на прэзентацыю дапаможніка па абароне моўных правоў у Беларусі

Вам не хапае беларускай мовы ў краме? У адукацыі? На вуліцы? У камунікацыі з чыноўнікамі? Што рабіць, калі ў краме кажуць: “Разговарівайце са мной на челавеческом языке”, або нехта піша ў сацсетках, што беларуская мова “эта гнілой труп, который нужна закапаць паглубже”?

15 снежня ў Беларускім Доме ў Варшаве будзе прэзентаваны дапаможнік “Абаронім мову!”, аўтары якога сабралі ў адну кнігу ўсе парады і інструкцыі, як кожнаму з нас бараніць права на дзяржаўную мову. І таксама як абараніць сябе ад тых, хто яшчэ не ўсвядоміў, што беларуская мова ў Беларусі – дзяржаўная мова і абараняецца Законам.

💡У праграме:
– як ствараўся дапаможнік “Абаронім мову!” – гісторыя аднаго з самых паспяховых краўдфандынгавых праектаў у Беларусі.
– віктарына ад аўтараў.
– гайд па абароне моўных правоў беларусаў.

Запрашаем 15 снежня а 19:00 у Беларускі Дом
📍ul. Wiejska 13-3 (дамафон – 3)

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok