Beta

Прэзeнтацыя дэбютнага альбому Іллі Фаляжынскага

05.08.2017

18 траўня a 19:00 ў “Беларускім доме” адбудзецца прэзэнтацыя альбому менскага сонграйтэра Ільлі Фаляжынскага “Схавацца ў туман”. На канцэрце прагучаць як песьні з дэбютнага альбому аўтара, так і штосці зусім новае і нявыдадзенае. А таксама вас чакаюць прыстойныя і ўтульныя размовы за кубачкам кавы ці гарбаты.

Стыль: Acoustic Indie

Ільля Фаляжынскі – аўтар-выканаўца зь Менску. Прымаў удзел ў фэстывалі “Бардаўская восень-2015” у Бельску Падляскім у Польшчы, а ў пачатку гэтага жа года “выбухнуў” з песняй “Зялёная гарбата”, дзяўчыны з Маладзечна знялі на яе кавер. Другой запісанай песняй стала «Няўпэўненнасць», дзякуючы якой склаўся канчатковы вобраз музыкі. Вандраваў па гарадах Беларусі з выступамі на курсах беларускай мовы “Мова Нанова”. Засвяціўся на тэлебачаньні ў перадачы “Подых струн” на БТ3. У канцы мінулага году выдаў дэбютны альбом пад назвай “Схавацца ў туман” і стаў намінантам “Адкрыцьцё году” па версіі партала Tuzinfm.by.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok