Beta

Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша ў Беларускім Доме

04.28.2015

Алесь АркушШаноўныя сябры, зарашаем на прэзэнтацыю кніг Алеся Аркуша: рамана «Мясцовы час» і зборніка паэзіі «Песьні ля Замкавай гары».

Алесь Аркуш нарадзіўся ў горадзе аўтамабілебудаўнікоў Жодзіне ў 1960 годзе. Скончыў Жодзінскі палітэхнікум і Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 года жыве на Полаччыне.

Вядомы як стваральнік Таварыства Вольных Літаратараў, выдавецкай суполкі «Полацкае ляда» і як галоўны рэдактар альманаху «Ксэракс Беларускі» і часопісу «Калосьсе». Аўтар словаў гімна горада Полацка.

Алесь Аркуш аўтар больш як дзесяці кніг паэзіі і прозы.

Раман «Мясцовы час» напісаны ў жанры нон-фікшн і апавядае пра культурніцкія падзеі канца 80-х – пачатку 90-х гадоў, якія адбываліся пераважна ў Полацку. Перадусім, гэта гісторыі паўставаньня полацкага рок-гурта «Мясцовы час» і літаратурнай суполкі Таварыства Вольных Літаратараў. Сярод герояў рамана: Сяржук Сокалаў-Воюш, Уладзімер Арлоў, Вінцэсь Мудроў, Юры Гумянюк, Славамір Адамовіч, Лявон Вольскі, Алесь Кузьмін…

Кніга паэзіі «Песьні ля Замкавай гары» аб’яднала вершы Алеся Аркуша, напісаныя з 1985 па 2014 год і ўяўляе сабой самае поўнае выбранае яго паэзіі. Упершыню ў сваю паэтычную кнігу аўтар уключыў тэксты асобных песень, якія пісаў для гуртоў – полацкага «Мясцовы час» і падляшскага «RIMA». У паэтычным зборніку змешчаны таксама тэкст гімна горада Полацка аўтарства Алеся Аркуша.

14 траўня 2015 года, аб 18:00 шчыра запрашаем у Беларускі Дом (ul.Wiejska, 13-3)

фота: MAKULATURA

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok