Beta

Прэзентацыя кнігі “Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава”

02.19.2019

5 сакавіка а 19:00 у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Ігара Мельнікава.

“Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава” – гэта ўнікальнае двухмоўнае (па-беларуску і па-ангельску) выданне, у якім, на падставе здымкаў, артэфактаў і дакументаў расказваецца гісторыя кожнага года Другой сусветнай вайны. Гэты альбом складаецца з фотаздымкаў, большасць з якіх паходзяць з прыватнай калекцыі аўтара і ніколі раней не публікаваліся. Выданне падзелена на раздзелы, складаецца са 168 старонак, на якіх знаходзіцца больш за 600 здымкаў. Матэрыялы, змешчаныя ў альбоме “Другая сусветная вайна на фотаздымках з архіва Ігара Мельнікава” дазваляюць пашырыць кругагляд ведаў па вайсковай гісторыі Беларусі ў прыватнасці і падзеям Другой сусветнай вайны ўвогуле.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok