Beta

Прэзентацыя кнігі Змітра Кустоўскага “Прытулак”

01.10.2018

Prytulak17 студзеня а 18:00 гадзіне Зміцер Кустоўскі прэзентуе ў Варшаве сваю дэбютную кнігу “Прытулак”

Малады эмігрант не можа разабрацца ў сваім унутраным свеце. Выдуманыя хімеры ледзь не разбураюць галоўнага героя. Ягоная барацьба — гэта барацьба з самім сабой. Што ў выніку? Аўтар не шкадуе героя — кідае яго ў самыя неверагодныя сітуацыі, прымушае рабіць неабдуманыя крокі, і ў рэшце рэшт здаецца, што выратоўвае… Адкуль ён і куды рухаецца? Гэтае і другія пытанні міжволі паўстаюць пры чытанні твора.
Гэта кніга пра эміграцыю і ўцёкі ад самога сябе.

“Прытулак” – гэта прыгодніцкі баевік, падарожжа праз кантынент, крымінальная гісторыя.

Запрашаем на сустрэчу з аўтарам!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok