Beta

«Продкі» вачыма сучаснага мастака: чарговая выстава ў варшаўскім Беларускім доме (ФОТА)

11.13.2019

«Продкі» – гэта візуальныя і гукавыя «працэдуры» (як сцвярджаюць яе аўтары), якія адлюстроўваюць паўстанне ідэнтычнасці, у якой спалучаецца мінуўшчыны і сённяшні дзень.

Нядаўна ў Беларусі і ў Польшчы адзначылі старадаўняе свята памяці памерлых – Дзяды. Нашчадкі аддалі даніну пашаны сваім продкам, якія паводле народных паданняў, у ноч на Дзяды, наведалі сваіх праўнукаў і ўнукаў. З гэтае нагоды ў Беларускім доме ў Варшаве адкрылася выстава сучаснага мастацтва пад назвай «Продкі».

«Продкі» – гэта візуальныя і гукавыя «працэдуры» (як сцвярджаюць яе аўтары), якія адлюстроўваюць паўстанне ідэнтычнасці, у якой спалучаецца мінуўшчыны і сённяшні дзень.

Пра свае творчыя пошукі гаворыць адзін з аўтараў работ, прадстаўленых на выставе «Продкі», Віктар Аберамок:

-Для мяне гэта вельмі блізкая тэма. Значную частку свайго жыцця я правёў, перасякаючы розныя межы, пераязджаў з адной краіны ў іншую. Пазней, я вымушаны сам знайсці для сябе месца, у якім я пачуваўся бы добра. Раней, да сямі гадоў, я жыў у Польшчы. Сярод іншага і на тых дзіцячых успамінах грунтуецца гэтая выстава.

Пазней я захацеў вярнуцца і вярнуўся сюды. Завіраванні майго лёсу, лёсу маё сям’і, а я паходжу з Польшчы, Беларусі, Украіны і Казахстану, сталі асновай маёй творчасці. Вяду дыялог сам з сабою, што для мяне важна ў гэтым жыцці, чаго я шукаю. Ці для мяне сапраўды важна прывязвацца да нейкай адной дзяржавы?

Наведвальнік выставы Сяргей Салаш «Продкі» гаворыць пра свае ўражанні ад убачанага:

-Не магу сказаць, што мне тут не спадабалася. Аднак для разумення такога мастацтва патрэбна трохі часу, прынамсі для мяне. Пэўныя працы прымусілі мяне ў чарговы раза задумацца пра мае карані.

Віктар, які мае крані ў розных краінах, сварыў сапраўды цікавыя работы. Напрыклад чорна-белае работа, я акурат люблю манахромныя працы, падштурхнула мяне паглядзець на сябе, як не на чалавека, які жыве тут і зараз, а задумацца, што было да мяне і хто даў мне магчымасць жыць на гэтай зямлі. Я разумею гэтага аўтара і ягоныя пасыл. Ён распачаў бясконцую працу на ўсё жыццё і гэта мне блізка.

Выстава сучаснага мастацтва «Продкі» у Беларускім доме ў Варшаве можа камусьці не падабацца сваёй формай. Аднак яе змест напэўна не пакіне абыякавым і прымусіць задумацца над тым адкуль мы прышлі і куды мы накіроўваемся.

Эдуар Жолуд 

www.polskieradio.pl

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok