Beta

Публічная дыскусія з рэдактарам Belarus Security Blog Андрэем Паротнікавым

11.19.2015

Пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне становіцца добрым тонам разважаць пра перспектывы «сыходу» Беларусі ад Расіі ў Заходнім накірунку. Некаторыя амерыканскія і еўрапейскія эксперты прадракаюць кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнка ролю новага Іосіфа Броз Ціта. Іншыя мяркуюць, што Беларусь можа ў перспектыве стаць саюзнікам Захаду без інтэграцыі ў НАТА.

Тым не меньш доўгая гісторыя беларуска–расійскіх стасункаў і імперскія апетыты усходняга суседа Беларусі застаюцца актуальнымі, у тым ліку адносна Беларусі, пра што можа сведчыць жаданне размясціць новую расійскую авіабазу на тэрыторыі Беларусі ў Бабруйску.

Каб абмеркаваць гэтыя ды іншыя пытанні, шчыра запрашаем спадарства на публічную дыскусію з Андрэем Паротнікавым – заснавальнікам і галоўным рэдактарам Belarus Security Blog.

Пад час гэтай дыскусіі мы абмяркуем наступныя пытанні:

-На колькі абгрунтаваныя надзеі заходніх экспертаў адносна крокаў Аляксандра Лукашэнкі і не з’яўляюцца падобныя развагі спробай выдаць жаданае за сапраўднае?

– Ці пагадзіцца Беларусь на размяшчэнне вайсковай базы ў Бабруйску?

-Гісторыя дэманструе, што зніжэнне ўзроўню рэпрэсіўнасці аўтарытарных рэжымаў зусім не заўсёды азначае пачатак палітычнай лібералізацыі. Ці для рэальнага шляху на Захад, афіцыйны Менск павінен пачаць па-сапраўднаму змяняцца сам ці беларускім уладным элітам будзе дастаткова працягнуць касметычныя змены?

-Адкрытым застаецца адно з асноўных пытанняў: ці здольны беларускі рэжым да трансфармацыі ў прынцыпе?

Дыскусія адбудзецца 26.11.2015 (чацвер) у 17 гадзін у Беларускім Доме па адрасе Warsazawa, ul. Wiejska 13/3 (каб прайсці праз першы і другі дамафоны, націскайце, калі ласка, 3).

Беларускі Дом

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok