Beta

Пяць дзён, сем мясцовасцяў і восем выканаўцаў. Пачынаем Бардаўскую Восень!

11.05.2015

Шаноўнае спадарства!

Ужо ў 22 раз Бельск Падляшскі стане сталіцай беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні. Фэстываль “Бардаўская Восень” пройдзе з 5 да 9 лістапада між іншымі ў Бельску-Падляскім, Беластоку, Шчытах-Дзенцялове ды іншых мясцовасцях Падляшша.

bar

Шлем прывітанне,

ШЧЫТЫ – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.

Запрашаем паглядзець прэс-рэліз:

Пяць дзён, сем мясцовасцяў і восем выканаўцаў. Пачынаем Бардаўскую Восень!

Яўген Барышнікаў, Сяргей Башлыкевіч, :B:N: акустычна, BosaeSonca, Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra, ILO&friends, Navi ды Трыё з Аляксандрам Ясінскім – гэта зоркі сёлетняга, ХХІІ-га ўжо Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень” 2015. Класічныя барды, стваральнікі аўтарскіх песень ды акустычныя праграмы рок-гуртоў: “Бардаўская Восень” гэта фестываль, які стараецца адлюстроўваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ў многіх плашчынах, спалучаючы ў сабе розныя стылі ды накірункі.  

Конкурс

Хаця ўвага гледачоў звяртаецца перадусім на прозвішчы зорак, найважнейшым элементам Бардаўскай Восені з’яўляецца конкурсная частка Фестывалю. З 38 канкурсантаў журы адабрала 10 выканаўцаў, якія выступяць на конкурсе ў Бельску Падляшскім. Гісторыя “Бардаў” паказвае, што конкурсы з’яўляюцца важнай з’явай на беларускай музычнай сцэне. Дзякуючы конкурсу, у музычнай прасторы пачалі свой шлях надзвычай цікавыя мастацкія з’явы, гурты, якія пасля дэбюту на бельскай сцэне пазней дамагліся значных поспехаў на музычным рынку.

Што / дзе / калі?

Цягам 3 фестывальных дзён (6 – 8 лістапада 2015 г.) аматары аўтарскай песні змогуць прысутнічаць на канцэртах, арганізаваных у Бельскім Доме Культуры ў Бельску Падляшскім ды ў Камеральнай Залі Падляшскай Оперы і Філармоніі ў Беластоку. У чацвер (5 лістапада) пройдуць канцэрты ў Музеі і Асяродку Беларускай культуры ў Гайнаўцы,. Для тых, каму будзе мала беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні пасля візіту ў Оперу, арганізатары запрашаюць на канцэрты ў Нарву, Шчыты-Дзенцялова, Орлю ды Нараўку. З  новай актуальнай праграмай можна пазнаёміцца ў рубрыцы ‪”Праграма” на сайце www.vosien.org.

БАРДАЎСКАЯ ВОСЕНЬ

Сёлета Фестываль “Бардаўскай Восень” будзе прахадзіць ужо 22-і раз. Гэта надалей найбольшы не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце фестываль такога тыпу прысвечаны беларускім бардам. “Барды” імкнуцца адлюстраваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ва ўсіх яе формах, спалучаючы ў сабе многа стыляў і накірункаў. Сярод удзельнікаў фестывалю як класічныя барды, блюзмэны, акустычныя рок-гурты, фольк-рокавыя выканаўцы, гэтак і многія іншыя прадстаўнікі беларускай аўтарскай музыкі. Штогод на фестывальнай сцэне гасцююць вядомыя беларускія музыкі, дзякуючы чаму “Бардаўская Восень” атрымала статус мерапрыемства высокага мастацкага рангу.

Арганізатарам Фестывалю з’яўляюцца “ШЧЫТЫ” – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.

Мерапрыемства не адбылася б без фінансавай падтрымкі Міністра Адміністрацыі і Лічбавізацыі, горада Беластока (Гарадская Ўправа ў Беластоку) і Маршалкоўскай Управы Падляшскага ваяводства ў Беластоку.

Праграма.

Кантакты з арганізатарамі:

ШЧЫТЫ – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры
Шчыты-Дзеньцялова 5, 17-106 Орля , e-mail: festiwal@vosien.org 
Ігар Лукашук  tel. +48 602 383 927, e-mail: igor.lukaszuk@szczyty.org

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok