Beta

Сацыяльная гульня “Іншы погляд” у Беларускім Доме

02.06.2018

Іншы поглядВідавочна, вы ведаеце пра рознага кшталту сацыяльныя эксперыменты і даследванні. Пра гэта здымаюць фільмі, распавядаюць журналісты ды абараняюць дысертацыі. Але як гэта – быць часткай такога экперымента, часткай такой гульні? Адчуць сябе на месцы кагосьці іншага, прайсці ягоным шляхам, падумаць пра яго ці яе пачуцці ды лёс.

Захапляе, праўда?

Прымерыць на сабе чужую скуру можна будзе 16 лютага ў межаж сацыяльнай гульні “Іншы погляд”, якую арганізуе Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” разам з Беларускім Домам у Варшаве. Мы пашыраем сваю дзейнасць і імкнемся руйнаваць стэрэатыпы ў грамадстве рознымі цікавымі метадамі. Для таго, каб прыняць удзел у гульне, вам асабліва нічога не патрэбна акрамя жадання зруйнаваць свае стэрэатыпы і адчуць сябе на месцы іншага.

Зарэгістравацца на ўдзел трэба па спасылцы да 23:59 14 лютага. Майце на ўвазе, што колькасць месцаў можа быць абмежавана сыходзячы з узроўню вашай цікавасці. 

Запрашаем вас у Беларускі Дом (ul. Wiejska 13/3) 16 лютага а 18:00. Працягласць гульні – 2-3 гадзіны. Удзел бясплатны.

 Як адбываюцца гульні Жывой Бібліятэкі ў Менску можна паглядзець тут.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok