Beta

Cайд-івэнт HDIM OSCE “Беларусь – рэпрэсіі за фасадам “лібералізацыі”

09.04.2018

ФУНДАЦЫЯ БЕЛАРУСКІ ДОМ
пры падтрымцы:

Польскага Фонду Салідарнасці 
Нямецкага Фонду Маршала (ЗША)

арганізуе ў Варшаве сайд-івэнт
“Беларусь – рэпрэсіі за фасадам “лібералізацыі”

Мерапрыемства адбудзецца ў межах нарады АБСЕ па чалавечым вымярэнні (HDIM OSCE) у чацвер, 13 верасня 2018 у гатэлі Sofitel Warsaw Victoria ў Opera Holl па адрасе ul. Królewska, 11. Час правядзення мерапрыемства – 13:15 – 14:45.

Спікеры:
Алесь Бяляцкі – Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна”,
Андрэй Бастунец – Старшыня Беларускай Асацыяцыі журналістаў,
Дэвід Марплз – заслужаны прафесар універсітэта Альберта (University of Alberta), Канада,
Мацей Фалькоўскі – Прэзідэнт Польскага Фонду Салідарнасці (Solidarity Fund PL),
Павел Казанэцкі – Сябра праўлення “Усходне-Еўрапейскага Дэмакратычнага Цэнтра».

Мадэратар:
Раман Імельскі – Кіраўнік аддзелу “Краіна” ў «Gazeta Wyborcza», галоўны рэдактар Wyborcza.pl.

Працоўныя мовы: ангельская / расейская. Сінхронны пераклад будзе забяспечаны.

https://www.osce.org/odihr/hdim_2018

Мы будзем рады бачыць Вас на нашым мерапрыемстве.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok