Beta

Шэсьце на Дзень Волі ў Варшаве

03.19.2015

11080571_876249289106145_733387342799766503_oШаноўнае спадарства, шаноўныя сябры!

25 сакавіка – Дзень Абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі – Дзень Волі, наша галоўнае нацыянальнае сьвята!

Запрашаем усіх беларусаў Варшавы, а таксама ўсіх жыхароў польскае сталіцы прыняць удзел у сьвяточным шэсьці, якое адбудзецца ў нядзелю 22 сакавіка. Пачатак шэсьця – каля помніка Тадэвушу Касьцюшку (Plac Żelaznej Bramy) а 14:00. Потым шэсьце скіруецца вуліцамі Маршалкоўскай, Сьвентакшыскай, Новы Сьвятам і Кракаўскім прадмесьцем да помніка Адаму Міцкевічу, дзе адбудзецца мітынг.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok