Beta

ШТО НЯСЕ БЕЛАРУСІ ЎСХОДНЯЕ ПАРТНЁРСТВА – сустрэча з доктарам Анаіс Марын

05.14.2013

Анаіс Марын – французская палітолаг, якая спецыялізуецца ва ўсходнееўрапейскай тэматыцы, эксперт Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў, назіральніца за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 снежня 2010 г., аўтарка шматлікіх навуковых артыкулаў на тэму Расіі і Беларусі.
Аб’ектамі яе даследванняў былі, паміж іншымі, перспектывы развіцця Беларусі, яе ўнутраная і замежная палітыка, а таксама сацыялагічная структура беларускага грамадства. Доктар Марын займалася таксама праблемамі, якія ўзніклі на лініі Беларусь – Еўрапейскі Саюз, аналізавала для Еўрапарламента палітыку дыпламатыі і санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскай Беларусі.  Адна з яе найболей значных публікацый – артыкул “Гандаль незалежнасцю. Вынікі інтэграцыі Беларусі з Расіяй па пытаннях бяспекі і абароны”.2013-05-14-marin-3

Пытанняў да доктара Анаіс Марын было шмат, і ўсе яны былі эмацыйнымі, наўпроставымі і цікавымі. Вось толькі некаторыя з абмеркаваных
тэм: падвойныя стандарты Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да краін Усходняга Партнёрства; адсутнасць пазітыўных дасягненняў Усходняга Партнёрства ў дачыненні пяці краінаў-сябраў ініцыятывы за выключэннем Малдовы; хуткая адмова ад яшчэ няда
ўна гучна падтрыманай ініцыятывы ЕС. Атрымалася паразмаўляць і пра ўнутраную сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра апазіцыйныя медыі. Нашыя госці актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, якая перайшла ў неафіцыйную частку.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok