Beta

Спеўны сход у Варшаве!

02.20.2018

speuny shodУ Варшаве пачынаюцца Спеўныя сходы!

Прыйсці можа кожны жадаючы, каб пазнаёміцца і паспяваць разам беларускія песні.

Спеўны сход паспяхова дзейнічае ў Менску на працягу апошніх чатырох гадоў і збірае некалькі соцен наведавальнікаў.

Першы Спеўны сход у Варшаве адбудзецца 27 лютага і будзе прысвечаны памяці беларускага паэта і мастака Міхала Анемпадыстава.

Міхал Анемпадыстаў быў адным з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 90-х. Аўтар ідэі і тэкстаў культавага музычнага праекту «Народны альбом»

Дыхацельныя і вакальныя практыкаванні ад Сержука Доўгушава, сустрэча з цікавымі музыкамі і гасцямі, знаёмства з самымі яскравымі беларускімі песнямі і сумесныя спевы!

Варшаўскі Спеўны сход

27 лютага а 19.00

Уваход вольны

Беларускі Дом у Варшаве: Wiejska 13/3, 00-001 Warszawa

Тэл.: 574 602 901 альбо 537 411 823 

Як наведаць
Беларусь
ПАДРАБЯЗЕЙ