Beta

Спектакль-застолле: пра рэпрэсіі, вайну, тэррор… «Быў у пана верабейка гаварушчы» ў Варшаве

11.06.2017

Паказ спектакля «Быў у пана верабейка гаварушчы» прайшоў у памяшканні Беларускага Дома ў Варшаве на мінулым тыдні.

З-за вялікай колькасці ахвочых трапіць на спектакль акторы тэатра далі адразу тры прадстаўленні – 4-га, 5-га і 6-га лістапада.

Belarus Free Theatre

«На жаль, фармат спектакля і мажлівасці Беларускага Дома не дазволілі прыняць усіх жадаючых, але кожны паказ збіраў поўную залу. Спадзяюся, што мы робім гэта не апошні раз, і нашае партнёрства з «Беларускім Свабодным тэатрам” працягнецца», – сказаў сустаршыня «Беларускага Дома» Улад Кобец.

Спектакль «Быў у пана верабейка гаварушчы» зроблены ў нетрадыцыйным фармаце – застолля, у якім гледачы прымаюць непасрэдны ўдзел. Акторы разам з гледачамі ядуць, п’юць, жартуюць, размаўляюць. Размовы плынна перацякаюць ад жыццёвых справаў і адносінаў паміж людзьмі на трагедыі, якія беларускі народ перажыў у 20-м стагоддзі. Для некаторых глядачоў такі фармат стаўся неспадзянкай.

«На мяне спектакль зрабіў нечаканае і вельмі моцнае ўражанне. Я прыйшла на паказ, апранулася адпаведным чынам, а мяне ўсадзілі за стол і сказалі, што мы святкуем дзень народзінаў. Было дзіўна, але я не стала адмаўляцца і ўсё чакала, калі ж пачнецца спектакль. Дзея праходзіла вельмі натуральна, і толькі калі маладыя людзі пачалі распавядаць аб гістарычных падзеях ад першай асобы, стала зразумела, што адбываецца пастаноўка. Я ведала пра гістарычныя падзеі, пра якія ідзе гаворка, але адна справа – гістарычныя падзея, і зусім іншае – лёсы канкрэтных людзей, па якіх яна прайшлася», – распавяла глядачка Таццяна.

Рэпрэсіі, вайна, акупацыя, тэрор, калабарацыянізм, зноўку вайна і зноўку рэпрэсіі, НКВД і гестапа. Жыць, працаваць, нараджаць дзяцей, планаваць сваю будучыню – гэтыя простыя рэчы былі недазваляльнай раскошай для герояў спектакля.

«Неверагодны эфект пагружэння! Нават тыя, хто адразу здагадаўся, што адбываецца пастаноўка, не маглі не прапусціць тое, што адбывалася, праз сябе. Я вельмі добра памятаю сямейныя застоллі – вяселлі, імяніны, пахаванні… Размовы старэйшых заўсёды праходзілі менавіта так – ад нейкіх штодзённых справаў да таго, што людзі перажылі, іх глыбокіх эмацыйных траўмаў, якія дагэтуль баляць. Гэты спектакль як бы паказвае глыбінную і натуральную рэфлексію нашага народа на ненапісаную гісторыю нашай краіны,» – падзялілася ўражаннямі глядачка Вольга.

 

Павел Гарадніцкі (Віліч)

 

Павел Гарадніцкі (Віліч)

Сяргей Квачонак (Жэня)

      Сяргей Квачонак (Жэня)

Марыя Бяльковіч (Надзя)

Марыя Бяльковіч (Надзя)

ААнастасія Карабліна (Рэгіна)

Анастасія Карабліна (Рэгіна)

Андрэй Уразаў (Эдзік)

Андрэй Уразаў (Эдзік)

Аляксей Сапрыкін (Ян)

Аляксей Сапрыкін (Ян)

Юлія Шаўчук (Алёна)

Юлія Шаўчук (Алёна)

belprauda.org

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok