10
Вер

2017

“Ад справы патрыётаў да справы прафсаюзаў” — Беларускі Дом у Варшаве арганізуе мерапрыяемства на Нарадзе па чалавечым вымярэнні АБСЕ (HDIM OSCE)

OSCE-BD-2017У панядзелак 11 верасня ў сталіцы Польшчы Варшаве на прадстаўнічым міжнародном Форуме будуць гаварыць аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якая застаецца адной з самых рэпресіўных краін у рэгіёне АБСЕ.

Беларускі Дом у Варшаве пры падтрымцы Польскага Фонду Міжнароднай Салідарнасці (Fundacja Solidarności Międzynarodowej) і Нямецкага Фонду Маршала ЗША (The German Marshall Fund of the United States) падыме беларускае пытанне на палях штогадовай Нарады па чалавечым вымярэнні Арганізацыі па Бясьпецы й Супрацоўніцтву ў Еўропе (HDIM OSCE).
чытаць

30
Жні

2017

Курсы польскай мовы

Паважаныя сябры!

Ужо хутка пачынаецца новы навучальны год і мы таксама адкрываем навучальны сезон у Беларускім Доме.

Запрашаем ахвочых на курсы польскай мовы, узровень – пачатковы. Увага! Набор абмежаваны, таму спяшайцеся. Хто першы – той лепшы!

kursy-polskogo-sajt

Вось падрабязнасці:

Пачынаем ад першага кастрычніка. Курс для пачынаючых. Заняткі раз на тыдзень, нядзеля 10.00-12.35.

Поўны курс – 200 гадзін, 2 семестры.

 

Усім жадаючым далучыцца да групы просім пісаць на пошту belhouse.consulate@gmail.com.

 

 

22
Жні

2017

Паведамленьне Кансуляту Беларускага Дому

BD.konsulat-sajtСпадарства!

Мы ўдзячныя ўсім, хто ўжо скарыстаўся з паслуг Кансуляту Беларускага Дому. Мы працуем толькі тыдзень, а лік зваротаў пайшоў на дзясяткі і мы радыя, што сэрвіс запатрабаваны.

Асабліва раскалілася наша “гарачас лінія” – тэлефанаваньні ідуць і позна ўвечары і ў выходныя дні. Але ж пераважна гэта не “гарачыя”, а самыя звычайныя пытаньні.

Таму мы ўносім карэктывы і ўводзім правілы, каб сэрвіс працаваў надзейна і мы маглі б аказаць якасныя паслугі як мага большаму колу суайчыньнікаў. 

Вось яны:

1. Тэлефон “гарачай лініі” +48 577 077 257 прызначаны выключна для экстраных сітуацый. Памятайце: пакуль “гарачая лінія” занята па звычайных пытаньнях, нехта може не атрымаць пільнай дапамогі! Дарожнае здарэньне, праблемы з паліцыяй, міграцыйнай службай, не вяртаюць каўцыю, розныя нестандартны сітуацыі – тэлефануйце. Па іншых пытаньнях – прыходзьце на прыём, дашліце е-мэйл, ці запоўніце адмыслова зробленую форму.

2. Тэлефон “гарачай лініі” працуе толькі ў працоўныя дні ад 9:00 да 18:00. І толькі ў скрайніх выпадках у іншыя гадзіны.

3. Ад сёньня ў БД Кансуляту ёсьць свой е-мэйл: belhouse.consulate@gmail.com. Калі ласка, пішыце сюды. Пры напісаньні пісьма ўкажыце Вашыя імя, прозьвішча і нумар тэлефона для зваротнай сувязі. На ананімныя звароты мы не адказваем.

4. Вы можаце запоўніць гэтую форму і апісаць тут свае праблемы – Вам абавязкова адкажуць.

5. Да канца жніўня часы працы Кансуляту – панядзелак, чацьвер 10:00 – 13:00.

6. Ад верасьня расклад прыёму дарадцаў у сядзібе Беларуска Дому зьменіцца. Кансулят будзе працаваць не два, а тры разы на тыдзень. Мы ўлічылі, што ад раніцы большасьць з Вас працуе і вырашылі перанесьці гадзіны прыёму на вечар. У верасьні часы працы Кансуляту – панядзелак, аўторак, чацьвер 17:00 – 20:00.

БД. Кансулят

14
Ліс

2016

Тыднёвік беларусаў Польшчы “Ніва” цяпер і на нашай старонцы

niva_logoШаноўнае спадарства!

Ад гэтага часу Беларускі Дом у Варшаве пачынае публікаваць на сваім сайце чарговыя нумары тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”, які выдаецца ў Беластоку. Адгэтуль кожны наступны нумар вы знойдзеце на нашай старонцы.

Прачытаць чарговыя нумары тыднёвіка “Ніва” можна па спасылках:  28/2016  29/2016  30/2016  31/2016  32/2016  33/2016  34/2016  35/2016  36/2016  37/2016  38/2016  39/2016  40/2016  41/2016  42/2016  43/2016  44/2016  45/2016  46/2016  47/2016  48/2016  49/2016  50/2016  51/2016  52/2016

1/2017  2/2017  3/2017  4/2017  5/2017  6/2017  7/2017  8/2017  9/2017  10/2017  11/2017  12/2017  13/2017  14/2017  15/2017  16/2017  17/2017  18/2017  19/2017  20/2017  21/2017  22/2017  23/2017  24/2017  25/2017  26/2017  27/2017  28/2017  29/2017  30/2017  31/2017  32/2017  33/2017  34/2017  35/2017  36/2017  37/2017  38/2017  39/2017  40/2017  41/2017 42/2017 43/2017 44/2017  45/2017 46/2017 47/2017 48/2017 49/2017

21
Тра

2016

Марыя Роўда: “Беларусь была, ёсць і будзе”

У Беларускім доме ў Варшаве прайшоў літаратурны вечар. На імпрэзе была прадстаўлена новая кніга Марыі Роўда “Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі”, а таксама зборнік вершаў Насты Кудасавай з Рагачова “Невымаўля”.

Марыя Роўда пісь2016-05-21_rouda_kudasavaменніца, перакладчык і выкладчык Менскага лінгвістычнага ўніверсітэта. У зборнік увайшлі лірычная аповесць “1896”, аповед пра віленскі перыяд у беларускай культуры “Чорныя лініі”, а таксама аповесць “Настаўнік заўжды вінаваты” у якой ідзе гаворка пра лёс асобнага шляхецкага роду з Магілёўшчыны. Кажа аўтарка:

– Задача апошніх двух аповесцяў “Чорная лінія” і “Настаўнік заўжды вінаваты” паказаць, што Беларусь паўстала не ўчора, і не ў 1918 годзе, і не ў 1945. Гэта геапалітычная адзінка, якая мае моцную, цікавую культуру, традыцыі, у якой распрацаваная мова, на якой былі напісаныя важныя дакументы, што гэта краіна, якая трымаецца на пэўных людзях, якія нікуды не зніклі. Яна была, яна ёсць, і будзем спадзявацца, што будзе.

Наста Кудасава з Рагачова, якая прэзентавала свой трэці зборнік “Маё нявымаўля”, распавяла, што піша вершы з 6 гадоў і гэта для яе натуральны стан рэчаў:

– Шчыра кажучы я проста пішу, гэта плынь, я пішу, пішу, пішу, і ў пэўны момант неяк ўсё гэта так закругляецца ў кнігу. Яны складваюцца самі, проста я пішу, гэта натуральны працэс, у нейкі момант ты разумееш, што з гэтага ўсяго складаецца зборнік у якога ёсць нейкая назва, канцэпцыя, і проста прыйшоў час, прыспеў.

Пасля Беларускага дома літаратаркі накіруюцца з прэзентацыямі на вялікі кірмаш кніг, які праходзіць на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. На гэтым мерапрыемстве, як і штогод, ёсць павільёны беларускай літаратуры.

2016-05-21_rouda_kudasava_fota-1

 

 

 

 

 

 

 

Адам Завальня,

Беларускае Радыё Рацыя,  Фота аўтара

20
Тра

2016

Кнігу Андрэя Саннікава прэзентавалі на Міжнароднай кніжнай выставе ў Варшаве

Books Of BelarusНа 7-м Міжнародным варшаўскім кніжным кірмашы адкрыўся павільён «Кнігі з Беларусі».
Гэта швэдскі літаратурны праект пад кіраўніцтвам Марыі Садэрбэрг, які папулярызуе кнігі беларускіх аўтараў.

У дзень адкрыцця выставы адбылася прэзентацыя кнігі лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава «Беларуская Амерыканка ці выбары пры дыктатуры».
чытаць

25
Кра

2016

Беларускія выдавецтвы презентавалі ў Беластоку свае новыя кнігі

Кнігазбор у БелстокуБеластоцкія аматары папяровай кнігі атрымалі магчымасць наведаць Міжнародны кніжны кірмаш, які распачаў працу ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі. Бяруць у ім удзел і прыватныя выдавецтвы з Беларусі: “Arche”, “Выдавецтва гістарычнай кнігі Янушкевіч”, “Галіяфы” і “Кнігазбор”. У першую чаргу выдаўцы разлічваюць на ўвагу беларусаў Падляшша.
чытаць