26
Сак

2016

У Беларускім Доме на Дзень Волі быў кулінарны конкурс. Перамаглі слодычы «па-шляхецку»

вынік конкурсу Беларусы, якія жывуць у Варшаве, адсвяткавалі 25-га сакавіка з конкурсамі і ласункамі. На імпрэзе ў Беларускім доме можна было паспрабаваць салат «Пінская багема», «дранікі-веганікі», «шарыкі-смачнярыкі» ды шмат іншага.
чытаць

21
Лют

2016

Ў Міжнародны дзень роднай мовы паглядзелі японскую стужку па-беларуску.

Прагляды па-беларускуУ Беларускім Доме адбыўся чарговы прагляд кіно на беларускай мове. Гэтым разам для прагляду абралі фільм японскага рэжысёра-аніматара Хаяо Міядзакі “Прынцэса Мананокэ”:

Малады прынц Ашытака, забіўшы дзіка, наклікаў на сябе смяротны праклён. Старая знахарка прадказала яму, што ён здольны змяніць свой лёс. І адважны воін атправіўся ў небяспечнае падарожжа. Раптам, ён апынуўся ў загадкавай краіне, дзе людзі, пад правадырствам злой спадарыні  Эбошы ваявалі з жыхарамі лесу: духамі, дэманамі ды гіганцкімі істотамі, якіх Ашытака раней ніколі не сустракаў.

І была з імі прынцэса Мананокэ – валадарка звяроў і дачка ваўчыцы. Цяпер лёс усіх залежыць толькі ад аднаго хлопца – прынца Ашытакі…

 

17
Лют

2016

Мова Нанова разам са Змітром Вайцюшкевічам

movananova 16.02.201616 лютага ў Беларускім Доме адбыліся другія заняткі курсаў беларускій мовы Мова Нанова.

Пачалі заняткі са звароту арганізатараў Мовы Нанова Глеба Лабадзенкі і Алесі Літвіноўскай да варшаўскіх студэнтаў. Глеб паабяцаў, што цяпер і студэнты курсаў у Варшаве змогуць атрымаць свае студэнтскія білеты.

Тэма заняткаў гучала як “Беларуская іменная культура”. Гэта можа падацца дзіўным, але адкрыццяў было шмат.

Чарговай тэмай быў клічны склон у беларускай мова. Ці з’яўляецца гэта форма сапраўдным склонам – тэма дыскусійная, але наяўнасць гэтай формы ў беларускай мове бясспрэчная.

У праграме Радыё Свабоды “Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам” вядомы беларускі мовазнаўца Вінцук Вячорка даў вельмі разгорнуты адказ тым, хто дагэтуль мае сумневы наконт клічнага склону і яго уласцівасці для беларускай мовы. Відэа можна паглядзець тут.

Zmicer Wajciuszkiewicz

Пасля адукацыйнай часткі курсаў адбылася сустрэча з беларускім музыкам Змітром Вайцюшкевічам.

У цёплай атмасферы Зміцер распавёў шмат цікавых гісторый са сваёй біяграфіі, прачытаў вершы, распавёў анекдот і, безумоўна, заспяваў: “Жыве Беларусь”, “На каляды”, “Я нарадзіўся тут” і г.д.

Фінальным акордам сустрэчы стала сумеснае выкананне “Бывайце здаровы” студэнтаў і маэстра.

 

Беларускі Дом

 

15
Лют

2016

2 заняткі Мова Нанова

mova_nanovaСябры, запрашаем вас на другія заняткі курса беларускай мовы!

Будзем працягваць нашу гутарку, вашыя імёны нам ужо знаёмыя, цяпер пагаварым увогуле пра беларускую іменную культуру. Граматычная тэма – клічны склон.
Спецыальны госць сустрэчы –  славуты беларускі музыка Зміцер Тодар Вайцюшкевіч.
Сустракаемся, як заўсёды, у Беларускім Доме а 18:30
ul. Wiejska, 13/3

 

12
Лют

2016

Мове Нанова быць!

Удзельнікі першых заняткаў курсу беларускай мовы Мова Нанова, арганізаваных Стасем Раманчуком ў Беларускім Доме, падзяліліся сваімі першымі ўражаннямі.
чытаць

11
Лют

2016

1 заняткак Мовы Нанова ў Беларускім Доме

12657809_10208282109068424_6415686619609242988_oУ Беларускім Доме ў Варшаве прайшлі першыя заняткі, у якіх узялі ўдзел больш за два дзясяткі чалавек.

Старшыня Беларускага дома Алесь Зарэмбюк зазначыў, што магчыма прыйдзецца шукаць большае памяшканне: “Гэты вось занятак ён будзе першым такім бліном, як у нас кажуць. Далей будзем развівацца, калі нам будзе бракаваць месца, знойдзем большую залу.“
чытаць

14
Сне

2015

“Зярнятка” прэзентавалі ў Беларускім Доме

Ziarniatka_Białoruski DomІнтэрактыўная гульнявая прэзентацыя сямейнай чытанкі “Зярнятка” Зосі Куставай з удзелам аўтара-укладальніка адбылася 12 снежня ў Беларускім Доме ў Варшаве. На ранішняе спаткання прыйшло некалькі дзесяткаў мясцовых беларусаў. Больш за палову наведнікаў склалі маленькія беларусы ад зусім немаўлятаў да 10-годак.
чытаць

14
Ліс

2015

На мяжы з Польшчай і Літвой актывісты раздалі беларусам буклеты з інфармацыяй аб Еўрапейскім Звязе.

Belarusy wybirajuc EuropuБеларускі дом у Варшаве ў рамках праекта: «Беларусы выбіраюць Еўропу» працягвае інфармацыйную кампанію аб перавагах еўраінтэграцыі.

Пра гэта  паведаміў судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Уладзімір Кобец.

«Група эканамістаў, якая працавала ў рамках гэтага праекта, падрыхтавала інфаграфікі, якія дазваляюць візуальна ўбачыць розніцу і перавагі знаходжання краін у Еўразвязе. Буклеты наглядна і пераканаўча паказваюць лічбы не толькі ў галіне эканомікі, але і ў сацыяльнай сферы і адукацыі. На жаль, у Беларусі пра гэта ўважаюць за лепшае маўчаць, а расейская прапаганда, якая працуе праз тэлевізію ў Беларусі, скрыўляе адлюстраванне рэчаіснасці. Дзякуючы буклетам, беларусы маюць доступ да праўдзівай інфармацыі», – мяркуе Уладзімір Кобец.

Таксама інфармацыйныя буклеты можна знайсці на спецыяльных памежных стэндах.