Beta

«Staging a Revolution». Дзесяць год Беларускаму Свабоднаму тэатру.

11.04.2015

Беларускі Свабодны тэатр адзначае своё дзесяцігоддзе.

Распачаўся двухтыднёвы фестываль «Staging a Revolution», падчас якога ў Лондане адбудзецца паказ самых вядоіых спектакляў тэатра, перапрацаванай класікі і сусветная прэм’ера новага спектакля «Час жанчын». І ўсё гэта магчыма ўбачыць анлайн.chas_zhanchyn
Фестываль пройдзе з 2 па 14 лістапада. Спектаклі першага тыдня адбудуцца ў невядомых месцах Лондана, але ўжо ад 9 лістапада трупа вернецца ў тэатра YOUNG VIC.
З поўнай праграмай фестываля можна пазнаёміцца тут.

Пры падтрымцы Culture Hub і Howl Round Беларускі свабодны тэатр арганізуе інтарнэт трансляцыю кожнага спектакля, а цягам двух тыдняў запісы спектакляў будуць даступныя на сайце Міністэрства Контркультуры.
«Пад час фестывалю ідэй «Пастаноўка рэвалюцыі» на сцэне будзе паказана дзесяць табу, каб ваадушавіць і натхніць гледачоў і паказаць ім, што яны амі могуць узяць удзел у пазітыўных пераменах», – распавядае мастацкі кіраўнік Свабоднага тэатра Наталля Каляда.

Пастя кожнага паказа спецыяльна запрошаныя эксперты, уключаючы артыстаў, удзельнікаў кампаній, журналістаў і актывістаў, абмяркуюць пытанні, звязаныя з кожнай табуіраванай тэмай і прапануюць свае варыянты дзеянняў.

Далучайцеся да прагляду спектакляў анлайн.

фота Вікторыі Біран. 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok