Beta

Стыпендыя для беларусаў на семестр у Польшчы

10.02.2019

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на зiмoвы семестр  (люты – чэрвень 2019).

Стыпендыя GFPS прапануе:

  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы
  • стыпендыю памерам 1450 злотых кожны месяц;
  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё

 

Неабходны набор дакументаў:

  • запоўненую анкету;
  • матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
  • план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
  • даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
  • сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе!

Прыём заявак доўжыцца да 12 кастрычніка 2018.

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl

Размовы з кандыдатамі, якія пройдуць першы этап адбора, адбудуцца на польскай мове ў Мінску ў кастрычніку. Таксама рэкамендуем вам азнаёміцца з правіламі, якія датычаць Стыпендыяльнай праграмы GFPS-Polska.

Стыпендыяльная праграма ў Польшчы для двух студэнтаў з Беларусі, рэалізаваная дзякуючы падтрымцы Фундацыі Польска-Нямецкага супрацоўніцтва.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok