Beta

Сустрэча на тэму бязвізавага ўезду ў Беларусь

04.12.2019

Падчас сустрэчы ў Беларускім доме, якая адбылася 12 красавіка, жыхары Варшавы пазнаёміліся з магчымасцямі бязвізавага ўезду ў Беларусь. Мерапрыемства адбылося ў межах інфармацыйнай кампаніі па развіцці турыстычнага іміджу нашай краіны, якую праводзіць рэдакцыя Białoruś po polsku сумесна з беларускімі турфірмамі.

Удзельнікаў мерапрыемства пазнаёмілі і з працэдурай афармлення дакумента для бязвізавага ўезду, распавялі пра працэдуру абавязковай рэгістрацыі ў Беларусі і пра магчымасці рэзервацыі жылля, пра правілы карыстання сістэмай аплаты дарог Beltoll.

«Так, напрыклад, у Берасцейскім раёне ёсць вёска Тамашоўка з памежным пераходам да Украіны, – кажа Яўген Скрабутан, арганізатар мерапрыемства. – Аднак хоць яна і ўваходзіць у бязвізавую зону, а выехаць з Беларусі там можна толькі пры наяўнасці візы – пра такія нюансы інфармацыю ў польскамоўным інтэрнэце знайсці даволі складана. Альбо тая ж працэдура рэгістрацыі: дзе рэгістравацца турысту з уласным трэйлерам ці валацугу, якія прыехаў да нас пажыць у намёце на ўскрайку пушчы? Таму мы стварылі онлайн-інфацэнтр Białorus po polsku ў фэйсбуку і знаходзячыся ў Беларусі шукаем для патэнцыйных турыстаў адказы на часам даволі няпростыя пытанні».

Ад 1 студзеня 2018 года да турыстычнай зоны парку Аўгустоўскі канал і Гродна далучылася тэрыторыя Брэста і ваколіц, а таксама павялічыўся тэрмін іх бязвізавага наведвання да 10 дзён. А ўжо 27 ліпеня 2018 жыхары 74 краін атрымалі магчымасць прыляцець у Беларусь самалётам, і на працягу 30 дзён без візы падарожнічаць па краіне. Міністэрства спорту і турызму Беларусі прыкладае намаганні, каб завабіць замежных турыстаў, аднак інфармацыі пра бязвізавыя магчымасці пакуль недастаткова.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok