Beta

Сустрэча з адлічанымі беларускімі студэнтамі ў Беларускім Доме

11.04.2017

Беларускі Дом запрашае на сустрэчу з адлічанымі беларускімі студэнтамі,    праваабаронцамі і экспертамі, якая адбудзецца 9 лістапада (чацвер) а 17 гадзіне па адрасе вул. Вейска 13/3 (дамафон 3).

Беларускія студэнты, адлічаныя з беларускіх ВНУ пасля хвалі пратэстаў у лютым і сакавіку 2017 г., а таксама беларускія і міжнародныя эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі распавядуць аб праблемах акадэмічных свабодаў і правоў чалавека ва універсітэтах Рэспублікі Бедарусь. Вы пачуеце з першых вуснаў пра адлічэнне беларускіх студэнтаў за грамадскую дзейнасць, даведаецеся, як у Беларусі адбываецца ідэалагічная апрацоўка і запалохванне студэнцкай моладзі. Падчас мерапрыемства нашыя госці распавядуць пра прычыны узнікнення гэтай сітуацыі і магчымых шляхах яе вырашэння,  а таксама даведаецеся пра досвед суседніх краінаў у пераадольванні падобных сітуацый.

Студэнты і эксперты прадставяць у Беларускім Доме дзейнасць у рамках адвакацыйнай кампаніі «Teaching repression a lesson», у рамках якой у чэрвені 2017 г. прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў падпісалі зварот да замежных партнёраў беларускіх ВНУ. У гэтым звароце, прадстаўнікі беларускага студэнцтва, грамадзянскай супольнасці і праваабарончага руху звярнуліся да міжнародных партнёраў беларускіх ВНУ з просьбай станоўча паўплываць на сітуацыю, а менавіта: патрабаваць аднаўлення адлічаных студэнтаў, перафарматаваць сумесныя праекты з беларускімі універсітэтатамі такім чынам, каб яны ішлі не праз адміністрацыю універсітэтаў, а былі скіраваныя наўпрост да студэнтаў і прадстаўнікоў акадэміцкай супольнасці, а таксама закончыць фінансавання ў рамках гэтых праэктаў структур БРСМ, Белай Русі і тых выкладчыкаў, хто непасрэдна спрычыніўся да адлічэння беларускіх студэнтаў з універсітэтаў.

У сустрэчы возьмуць удзел беларускія студэнты, адлічаныя з беларускіх універсітэтаў (Юрый Лукашэвіч, Пётр Маркелаў – адлічаныя з БДУ у 2017 годзе) і эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі:

Ліза Шчапяцільнікава, Украіна, Старшы Саветнік American Counsale – прадстаўніцтва ў Кіеве.

Лідзія Фесенка, Украіна, Старшыня Украінскай Асацыяцыі Студэнтаў

Уладзімір Дунаеў, Беларусь, Грамадскі Балонскі Камітэт

А таксама праваабаронцы:

Джон Фрідхолм (Jon Fridholm) “Ostguppen”, Швецыя

Тамара Сідарэнка Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”.

Зьміцер Салаўёў Праваабарончы Цэнтр “Вясна”.

Пасля мерапрыемства Беларускі Дом у Варшаве запрашае на невялічкі пачастунак і нефармальную камунікацыю.

 

 

Meeting with Belarusian students expelled from universities

Belarusian House in Warsaw, 9 November 2017, 17.00

 

The Belarusian House in Warsaw is glad to invite you to the meeting with Belarusian students expelled from their home universities on political grounds, human rights activists, and experts. The meeting will take place on Thursday, 9 November 2017, 17.00 at vul. Wiejska 13/3 (doorbell 3).

 

Belarusian students who were expelled from Belarusian universities following public protests in February and March 2017 and higher education experts from Belarus and other countries will discuss academic freedoms and human rights in universities in Belarus. You will hear a firsthand account of how Belarusian students get expelled for their civic activism and learn about the system of ideological manipulation and intimidation of students. Our guests will explain the factors that contributed to the establishment of this system and the ways to address the situation. You will also learn about the experiences of neighbouring countries in addressing similar problems.

Students and experts will present the public awareness campaign Teaching Repression a Lesson. In June 2017, representatives of NGOs, Belarusian student organisations and human rights activities signed an appeal to foreign partners of Belarusian universities urging them to impose a number of demands on the latter, namely: to call for students to be re-admitted; to restructure joint projects with Belarusian universities so that the projects are not fully controlled by the university administration but directly engage students and professors; and to stop the financing through joint projects of the Belarusian Republican Youth Union (BRSM), the Belaya Rus association, and those professors who participated in expulsions.

 

The guests of the discussion are

  • Belarusian students expelled from Belarusian universities in 2017

Yury Lukashevich and Piotr Markelau

  • higher education experts

Liza Shchepetylnykova, Senior counselor, American Councils, Ukraine

Lidiia Fesenko, Head of Ukrainian Association of Students, Ukraine

Uladzimir Dunayeu, Civil Bologna Committee, Belarus

Jon Fridholm, Ostgruppen, Sweden

  • human rights activists

Tamara Sidarenka, Committee for the Protection of the Repressed, Belarus

Zmitser Salauyou, Human Rights Center “Viasna”, Belarus

 

After the event, the Belarusian House in Warsaw is pleased to invite you for small refreshments and informal discussion.

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok