Beta

Сустрэча з Алегам Дашкевічам

01.20.2018

Dashkevich Aleh29 cтудзеня ў Беларускім Доме, адбудзецца сустрэча з Алегам Дашкевічам, рэжысёрам-дакументалістам, аўтарам цыклу дакументальных міні-фільмаў “Хроніка суднага часу” пра палітычных зняволенных ў Беларусі; блогерам сайта svaboda.org, аўтарам нашумелага відэаблогу “Мовай па печані”. 

У праграме сустрэчы — дэманстрацыя дакумэнтальнага фільма “Маналогі”, прагляд відэаблогу “Мовай па печані” і абмеркаванне такой сацыяльнай з’явы, як відэаблог.

Алег Дашкевіч:
Нарадзіўся ў Менску. Скончыў Беларускі інстытут фізкультуры і тэлевізійныя курсы “Internews Network”.
Займаецца дакумэнталістыкай з 2000 году. 
Супрацоўнічаў ў часе вытворчасці дакумэнтальных фільмаў і тэлепраграм з тэлеканаламі і вяшчальнымі сеткамі ЗША — Інтэрньюс Нетўорк; Брытаніі — ВВС; Няметчыны — МДР, АРД; Гішпаніі — Chelomulticanal, Польшчы — Belsat, Літвы — 2 нацыянальны канал; Латвіі — Студыя Юрыса Подніекса, 

У 2010 заснаваў Асацыяцыю “BelFilm”, якая свае асноўныя мэты бачыць у прасоўванні і прапагандзе дакумэнтальнага відэакантэнта ва ўсіх ягоных формах і іпастасях.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok