Beta

Сустрэча з Аляксандрам Тамковічам

05.09.2018

Мазаіка жыццяБеларускі Дом запрашае на прэзентацыю кнігі Аляксандра Тамковіча «Мазаіка жыцця»!

На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць: 

Святлана Алексіевіч, Алена Анісім, Алесь Аркуш, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Сяргей Вераціла, Наталля Гардзіенка, Адам Глобус, Таццяна Грыневіч, Генадзь Драздоў, Ірына Дубянецкая , Максім Жбанкоў, Кася Камоцкая, Алесь Камоцкі, Іван Кірчук, Артур Клінаў, Андрэй Кудзіненка , Андрэй Курэйчык, Гэнік Лойка, Віктар Марціновіч, Дзмітрый Падбярэзскі, Алесь Пашкевіч, Алесь Пушкін, Барыс Пятровіч, Анатоль Тарас, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Сяргей Харэўскі, Юлія Чарняўская, Васіль Шаранговіч, Віктар Шалкевіч.

Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця» — незвычайная энцыклапедыя, бо зроблена не толькі з фактаў, але і з пачуццяў…

“МАЗАИКА ЖЫЦЦЯ” — ПРАЦЯГ “НАЙНОЎШАЙ ГІСТОРЫІ Ў АСОБАХ”!

Чакаем Вас 14 траўня ў 18.30 у Беларускім Доме (ul. Wiejska 13/3)

Як наведаць
Беларусь
ПАДРАБЯЗЕЙ