Beta

„Трансфармацыя ў Польшчы пасля 1989 года – добрыя практыкі для новага пакалення беларусаў” – Беларускі Дом арганізаваў чарговы адукацыйны візіт беларускіх студэнтаў у Варшаву

04.23.2018


Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Польшча – дзве краіны, якія звязвае шматвекавая гісторыя. На сучасным этапе супрацоўніцтва гэтых дзвюх краін адбываецца ў самых розных напрамках, у тым ліку і ў сферы адукацыі. Прыкладам такога супрацоўніцтва могуць паслужыць адукацыйныя візіты і моладзевыя абмены, падчас якіх удзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і эканомікай, культурай і асаблівасцямі краіны, якую яны наведваюць.

Менавіта з такім візітам група студэнтаў і студэнтак беларускіх універсітэтаў наведала Варшаву з 14 па 18 красавіка 2018 года. Візіт арганізаваны пры падтрымцы Беларускага Дома ў Варшаве і «Акадэміі студэнцкага лідэрства» ад Задзіночання Беларускіх Студэнтаў. У ходзе візіту яго ўдзельнікі наведалі больш за каля 20 розных лекцый, сустрэч, экскурсій і прэзентацый.

IMG_5249

Першы дзень візіту быў прысвечаны адукацыйнай сістэме, у прыватнасці пытанням аб студэнцкім самакіраванні, якога так не хапае беларускім ВНУ. Сустрэча са старшынёй камісіі па замежных справах студэнцкага самакіравання Варшаўскай Палітэхнікі Аляксандрай Вароўня праходзіла ў сяброўскай атмасферы. Студэнты даведаліся пра паўнамоцтвы і дзейнасць самакіравання, аб яго супрацоўніцтве з адміністрацыяй ВНУ, размеркаванні бюджэту і мерапрыемствах, якімі яно займаецца. Таксама ўдзельнікі змаглі задаць усе пытанні, якія цікавяць і падзяліцца сітуацыяй у беларускіх ВНУ. Сустрэча з Кірылам Салата, якая прайшла ў Беларускім Доме, была прысвечана Студэнцкаму парламенту Польшчы, выбарам, функцыям і перспектывам узнікнення Студэнцкага парламенту ў Беларусі.

Другі дзень быў прысвечаны сустрэчы і дыскусіям у Еўрапейскім доме сустрэчаў моладзі, апроч гэтага была арганізавана экскурсія па Варшаве. У трэці дзень беларускія студэнты і студэнткі наведалі рэдакцыю Белсат – першага незалежнага тэлебачання Беларусі, дзе даведаліся пра асаблівасці працы і праблемах, з якімі сутыкаецца беларуская незалежная журналістыка і чым журналістыка ў Польшчы адрозні ваецца ад журналістыкі ў Беларусі. Пасля шэрагу сустрэчаў завяршылі дзень гутаркай з Барысам Бурай – актывістам грамадскай сеткі Watchdog Polska, якая адстойвае права грамадзян на доступ да публічнай інфармацыі ў Польшчы. Па выніках дыскусіі маладыя людзі і польскі эсперт прыйшлі да высноваў, што незалежна ад формы дзяржаўнага ладу права атрымліваць публічную інфармацыю з’яўляецца вельмі важным правам кожнага грамадзяніна.

IMG_5398

У ходзе чацвёртага дня ўдзельнікі візіту пазнаёміліся з палітычным ладам Польшчы, наведалі парламент і канцылярыю прэм’ер-міністра Польшчы. Яркай часткай дня стала гутарка з дзяржаўным сакратаром і ўпаўнаважаным польскага ураду па справах грамадзянскай супольнасці Адамам Ліпіньскім , які паспрабаваў адказаць на ўсе пытанні, якія хвалявалі студэнтаў, а таксама распавёў пра студэнцкі рух у Польшчы ў 1970 і 1980 гадах. У рамках візіта маладыя беларусы былі запрошаныя наведаць амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі, дзе даведаліся пра міжнародную палітыку Нідэрландаў у свеце і адносна Беларусі, аб сектарах у якіх супрацоўнічаюць Нідэрланды і Беларусь, а таксама ўзялі ўдзел у дыскусіі аб сістэме вышэйшай адукацыі, студэнцкіх абменаў, эканомікі, сельскай гаспадаркі і культуры ў Нідэрландах. Увечары беларускія ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з беларускай пісменніцай Ганнай Кандрацюк, якая нарадзілася і пражывае ў Польшчы, і азнаёміцца з яе новай кнігай «Па Прыпяці па Нобель». Дзень закончыўся знаёмствам з старшынёй Беларускага саюзу у Польшчы спадаром Яўгенам Вапай.

IMG_5384На пяты дзень удзельнікам візіту была прадастаўлена магчымасць наведаць з экскурсіяй Нацыянальны стадыён, і на ўласныя вочы пабачыць інфраструктуральны прыклад трансфармацыі як стадыёну, так і плошчы каля яго. Падчас гэтай сустрэчы беларускія ўдзельнікі пабачылі капліцу для прадстаўнікоў розных рэлігій, даведаліся пра тонкасці працы і мерапрыемствы якія праводзяцца ў ім, а таксама пачулі пра тое, як зрабіць такі спартовы аб’ект прыбытковым. Даведацца пра беларуска-польскія стасункі іх гісторыю і развіццё маладыя людзі мелі магчымасць з Камілем Клысінскім – прадстаўніком Асяродка усходніх даследванняў. Апроч гэтага маладыя людзі наведалі Музей Варшаўскага паўстання, дзе змаглі акунуцца ў жахлівую атмасферу акупацыі і знішчэння Варшавы.

IMG_5589

Польшча, як блізкі сусед Беларусі вельмі грунтоўна змянілася на працягу апошніх 25 годаў дзякуючы рэформам і ўступленню ў Еўрапейскі Саюз. Каштоўнасць дадзенай праграмы заключаецца ў тым, што актыўныя беларускія студэнты змаглі ўбачыць перавагі розных сфераў жыцця Польшчы і пабачыць, як за даволі кароткі тэрмін можна зрабіць сваю дзяржаву больш сучаснай і рэфармаванай. Візіт дазволіў зрабіць высновы пра тое, чаго на дадзены момант не хапае ў Беларусі і даў надзею маладым людзям на трансфармацыю ў Беларусі па ўзору нашых заходніх суседзяў, якія як Нідэрланды і Польшча маюць веды, тэхналогіі і досьвед пабудовы развітых эканомік і паспяховага правядзення рынкавых рэформаў, якія патрабуе таксама і Беларусь.

IMG_5661

У ходзе візіту ўдзельнікі і ўдзельніцы не толькі ўмацавалі сувязі ўнутры самой групы, але і завялі новыя знаёмствы, якія могуць спатрэбіцца ў рэалізацыі іх ідэй і канкрэтных праектаў у будучыні. Удзельнікі праграмы адзначылі, што студэнцкае самакіраванне – неабходная частка жыцця ўніверсітэта. Яно дапамагае разглядаць пытанні, якія хвалююць саміх студэнтаў, і вырашаць іх, а таксама займацца абаронай іх інтарэсаў. Станаўленне такой сістэмы – доўгі працэс, аднак вынік зможа палепшыць сістэму адукацыі ў галіне ўзаемадзеяння са студэнтамі і развіць навыкі ініцыятыўнасці і актыўнасці сярод студэнтаў. Трансфармацыя неад’емная частка будучых рэформаў беларускай незалежнай дзяржавы і досвед нашых суседзяў палякаў з’яўляецца вельмі карысным сыходзячы з ментальнай і гістарычнай блізкасці нашых народаў.

IMG_5633

Нават у сучасных умовах Польшча захоўвае прыхільнасць традыцыйным каштоўнасцям і нацыянальнай культуры, чаго так не хапае ў Беларусі. Такая выснова дазволіла ўдзельнікам праграмы вызначыць неабходнасць правядзення мяккай беларусізацыі ў сферы вышэйшай адукацыі ў Беларусі і ўбачыць шанец у далейшым дэмакратычным і эканамічным развіцці Беларусі.

IMG_5646Анатоль Данільчык:

“Мы правялі пяць дзён у шыкоўнай атмасфере Старой Варшавы, акрамя гэтага ў нас былі вельмі цікавыя і карысныя сустрэчы ў Беларускім Доме. Асаблівая падзяка Беларускаму Дому за тое, што далі нам гэтую магчымасць. Мы наведалі палітэхнічны ўніверсітэт і там нам рассказалі як працуе студэнцкае самакіраванне і Балонскі працэс, што было для нас вельмі карысна, бо мы хачам бачыць усё гэта і ў нашай краіне. Было вельмі цікава, даведацца як працуе дэмакратыя і самакіраванне. Я вельмі ўдзячны арганізатарам гэтага візіту, таму што гэта было рэальна крута і карысна. І я лічу, што такія візіты нельга спыняць, таму што гэта абмен вопытам, добра праведзенны час і шмат новых знаёмстваў”

Даша Рублеўская:

“Даволі складана ўявіць сабе падобны адукацыйны візіт у межах Беларусі: не думаю, што ў нашага прэм’ер-міністра знайшлося б пару хвілін на знаёмства і гутарку з намі, як не ўпэўнена ў тым, што ў Савеце Міністраў бы цікавіліся нашымі праектамі за кубачкам гарбаты. Цалкам праграма была вельмі насычанай не толькі ў фармаце сустрэч з грамадска-палітычнымі актывіст_камі, але і культурніцкімі экскурсіямі – гэта вельмі спадабалася. Яшчэ больш сагрэла сэрцайка сапраўдная шчырасць і гасціннасць людзей, іхняя прага максімальна падзяліцца сваім вопытам, натхніць і стаць бліжэй да нас”

IMG_5546

Мілана Данільчык:

“Больш за ўсё мяне ўразілі людзі тыя, што сустракалі, тыя што праводзілі экскурсіі, абмяркоўвалі з намі праблемы адукацыі або заканадаўства і нават проста тыя хто карміў або паказваў як прайсці да метро. Усе яны былі добрыя і клапатлівыя, а гэта пакідае добрыя ўспаміны на доўга. Асабліва я ўдзячна Беларускаму дому, а менавіта Алесю і Насці, якія правялі з намі шмат часу, стараліся і стварылі цудоўную атмасферу ўсёй паездкі“

Ульяна Бакун:

“Я в принципе неравнодушна к Польше, а когда её показывает Беларуский Дом, то она становится ещё более близкой и уютной. Прекрасно осознавать, что в Польше существует такой маленький беларуский мир, готовый приютить всех земляков. Я думаю, такие визиты очень ценны и, конечно, хотелось бы, чтобы их было побольше“

IMG_6062

Полина Черноус:

“Именно в Варшаве я почувствовала больше свободы; ещё больше убедилась в том, что все в наших руках, что на многое мы можем повлиять, если по-настоящему этого захотим.
Сильнее влюбилась в белорусский язык и даже впервые(!) в жизни разговаривала на нем несколько часов подряд. За эти 5 дней я знатно расширила свой кругозор и испытал кучу положительных эмоций. Я, правда, не в состоянии описать словами то, насколько это было круто, однако я могу сказать лишь одно: после этой поездки моя жизнь уже не будет прежней!“

Ксенія Сырамалот:

“Столькі цікавых і інфарматыўных сустрэч! Здаецца, каб усё гэта пераасэнсаваць, трэба некалькі дзён як мінімум. Усе, да каго мы прыходзілі, былі вельмі гасціннымі і адказвалі на любыя пытанні. Расповеды гэтых людзей далі мне новую глебу для разважанняў. Але любое падарожжа робяць добрым людзі, таму без кожнага чалавека з нашай групы, гэты візіт не стаў бы для мяне такім. Да таго ж арганізатары і арганізатаркі зрабілі велічэзную працу. Мы разам стваралі агульную атмасферу гэтага падарожжа, і па выніку мне падабаецца тое, што мы стварылі. Пасля візіту хочацца далей працягваць займацца сваёй справай і хаця б трошачку нешта змяняць. І зараз здаецца, разам мы сапраўды зможам нешта”

IMG_2018
 

 

 

 

 

IMG_6138

 

 

 

 

 

 

IMG_5657

 

 

 

 

 

 

 

 

IMG_5977

IMG_5469

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok