Beta

Трэнінг “Мова цела”

04.10.2018

Мова ЦелаХочаце дасягнуць поспеху ў прафесійным свеце? Пазбавіцца ад сарамлівасці? Набыць навык публічных выступаў? За імгненні адрозніваць хлусню ад праўды і выбіраць правільную стратэгію паводзінаў у перамовах? Прагнеце навучыцца адстойваць свой пункт гледжання, лёгка і свабодна гаварыць, выступаючы перад людзьмі? Тады мы рады навучыць вас Майстэрству Публічных Выступаў. Мы прапануем вам магчымасць:
1) вучыцца аратарскаму мастацтву;
2) практыкаваць атрыманыя веды;
3) пашырыць свае сацыяльныя сувязі.
На бліжэйшай сустрэчы мы закранем тэму “Мова цела” – а значыць, вы даведаецеся шмат новага пра плюсы і мінусы вашай манеры стасункаў вербальных, засвоіце лепшыя практыкі выкарыстання жэстаў, даведаецеся, чаму мова цела працуе нават калі вы пра яго не думаеце – і адпрацуеце навык мэтанакіраванага кантролю мовы цела.
Прыходзьце 18-га красавіка ў Беларускі Дом а 19:00.
Гэты занятак адбудзецца на рускай мове. Прыводзьце сяброў і калегаў, каб разам атрымаць больш задавальнення і зрабіць гэты занятак яшчэ больш карысным для вас. Да сустрэчы!
Трэнер – Аляксей “Бекар” Бурнасенка – сертыфікаваны коуч і трэнер з 1999 года, спецыяліст па майстэрству прэзентацыі і камунікацыі. Падрабязней пра яго на https://www.linkedin.com/in/
Запіс на трэнінг па тэл. 537 411 823 на e-mail: dombelaruski@gmail.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok