Beta

У Беларускім Доме адбыўся паказ фільму “Прычына смерць – прочырк”

10.09.2015

Pryczyna_smerci ---- u Belaruskim_Dome10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання.

З гэтай нагоды 5 – 10 кастрычніка ― праваабарончы тыдзень СУПРАЦЬ смяротнага пакарання ў Беларусі.

Беларускі Дом далучыўся да шэрага мерапрыемстваў, якія адбыліся з гэтай нагоды.

8 кастрычніка адбыўся паказ фільма рэжысёра Віктара Траццякова, па сцэнару Паліны Сцепаненкі, зняты пры падтрымцы праваабарончага цэнтра «Вясна» у межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»«Прычына смерці ― прочырк».

Нажаль, сення тэма смяротнага пакарання застаецца закрытай з боку беларускай улады. Выкананне самаго прысуду адбываецца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі, нават для родных асуджаных на смерць.

Па прыкладных дадзеных «Amnesty International» пакараны на смерць пад час незалежнай Беларусі больша за 400 чалавек. У большасці, мы нават не ведаем аб справах гэтых людзей.

Адной з максімальна інфармацыйна адкрытай справай стала справа «Канавалава і Кавалёва», але намаганні родных і праваабаронцаў, нажаль, не змянілі сітуацыі.

Сення, кожны з нас павінен як мага шырэй распаўсюджваць інфармацыю аб гэтай праблеме. Беларусь ― апошняя еўрапейская краіна ў якой захавалася такая мера прысуду.

Існуе анлайн Петыцыя ― да якой можа далучыцца кожны! Сцінг, Ларын, Том Стопард, Адам Глобус, Валеры Філіпаў, Святлана Алексіевіч і інш. падтрымалі i падпісалі петыцыю. Далучайцеся!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok