Beta

У Беларускім Доме адзначылі Дзень Волі.

03.26.2015

WA7B9341-125 сакавіка ў Беларускім Доме адсвяткавалі 97 гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – Дзень Волі.

Сайт charter97.org уручыў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча

WA7B9424-6Лаўрэатамі Нацыянальнай прэміі за 2014 год у намінацыі «За асабістую мужнасць» сталі былыя палітвязні Эдуард Лобаў і

Васіль Парфянкоў, а за «Смеласць у творчасці» – рэжысёр Антон Цялежнікаў і спартовец, чэмпіён свету Віталь Гуркоў

Уручаючы прэмію, галоўная рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна заявіла:

«Прэмія была заснавана ініцыятывай «Хартыя-97» у 1998 годзе. За 17 гадоў яе атрымалі блізу сотні мужных беларусаў – актывістаў, палітыкаў, праваабаронцаў, журналістаў, музыкаў, мастакоў – людзей, якія змагаюцца за лепшую будучыню Беларусі.

Цяпер наша прэмія носіць імя аднаго з лідэраў беларускага Адраджэння Віктара Івашкевіча, які сышоў у 2013 годзе. Усё сваё жыццё Віктар Івашкевіч аддаў барацьбе за свабоду Беларусі. Гэты быў мужны, самаадданы, прынцыповы, сумленны чалавек. Сёння памяць пра Віктара дае нам веру і змогу працягваць сваю справу».

На цырымоніі выступіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітвязень Андрэй Саннікаў:

«Жыве Беларусь! Прэмія Хартыі-97 упершыню ўручаецца ў нашае нацыянальнае свята, у дзень Незалежнасці. Думаю, гэта добры знак. Хацеў бы павіншаваць усіх лаўрэатаў – я амаль усіх знаю асабіста, акрамя Эдуарда. Рады, што ягоная мама тут, і віншую яго з выхадам на волю.

WA7B9431-8Хацеў бы сказаць пра Васіля Парфянкова: ён толькі выйшаў з-за кратаў – і адразу далучыўся да акцый салідарнасці. Калі я выйшаў сам, я сустрэў Васіля каля Чырвонага касцёла падчас малітваў за вызваленне палітвязняў. З усіх лаўрэатаў ён знаходзіцца цяпер у самай складанай сітуацыі, бо знаходзіцца на Данбасе і змагаецца за нашу свабоду, за свабоду Украіны і за свабоду ўсёй Еўропы. Мы ўсе зычым яму шчасця, і каб яму шанцавала.

Хачу сказаць пра Антона Цялежнікава. Я пазнаёміўся з ім 15 гадоў таму і ганаруся тым, што яго знаю. Вельмі рады за яго, бо ён заўсёды марыў займацца творчасцю. Антон, тое, што ты робіш – вельмі важна для нас усіх.

Не выпадкова, што трое з чатырох сённяшніх лаўрэатаў наўпрост звязаныя з тым, што адбываецца ва Украіне. Напраўду – гэта наша агульная барацьба за свабоду, за вызваленне з-пад расейскага дамінавання. А калі ўспомніць тое, што тут сёння гаварылася, то ясна, што план ужо ёсць – святкаванне прэміі Хартыі-97 у Палацы Рэспублікі ў дзяржаўнае свята Дзень Волі ў Менску».

марачкін

Пасля уручэння Прэміі адбылася творчая сустрэча з чалавекам-легендай, мастаком, пісьменнікам Алесем Марачкіным, на якой аўтар прадставіў сваю новую кнігу “Калодзеж у жыце”. WA7B9400-4Майстар асабіста ўручыў прэмію Антону Цялежнікаву: 

«Сваёй творчасцю Антон Цялежнікаў змагаецца з сённяшнім рэжымам у Беларусі. Я ведаю, што ён не атрымае прызнання ад беларускіх улад. Але Антон змагаецца тым, чым можа – і гэта трэба і важна для Беларусі. Калі я заходжу ў сваю майстэрню, я бачу такую ж узнагароду, якую я атрымаў ад charter97.org некалькі гадоў таму – і яна мне грэе сэрца. З вялікай радасцю я ўручаю гэтую ўзнагароду Антону. Акрамя таго, я прывёз з Менска падарунак: кніжку «Калодзеж у жыццё» выдавецтва Логвінава, якое сёння «здушылі». Змогі табе, Антон, і здароўя. Мы пераможам!».

 

 

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok