Beta

У Беластоку абмяркавалі памежжа і шматкультурнасць

09.21.2015

Pamezhzha_shmatkulturnascПалітычная абстаноўка прапануе навукоўцам актуальныя пытанні для абмеркавання, заўважае доктар сацыялогіі з Беластоцкага універсітэта Катажына Штоп-Руткоўская:

– Пытанне памежжа становіцца вельмі важным з увагі на апошнія падзеі ў Еўразвязе. Мы кажам пра ўсю Еўропу і пра тое, што межы Еўразвяза, яго памежжа звязана з рознымі цывілізацыямі. Яно становіцца ключавым, поўным напружання, а нават месцам патэнцыйных канфліктаў. Мы разважаем, на колькі змены, напрыклад, звязаныя з прыёмам чарговых эмігрантаў і уцекачоў могуць уплываць на тое, што адбываецца на памежжы Еўропы.

Навукоўцы-сацыёлагі з Польшчы, Украіны, Літвы, Расеі, Вялікабрытаніі ды Беларусі прыехалі на канферэнцыю “Памежжа. Шматкультурнасць”, якая будзе праходзіць у Беластоцкім універсітэце на працягу двух дзён.

– На канферэнцыі абмеркавалі тэмы:

– Ўсходняй мяжы Польшчы і ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе – новыя інтэрпрэтацыі

– Трансгранічныя інтэграцыйныя працэсы.

– Ўскраіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў стане сацыяльна-палітычнай напружанасці.

– Польскія-украінскія і польскія-рускія адносіны. Адкрыццё мяжы?

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok