Beta

У Мастаўлянах ушанавалі месцы, звязаныя з паўстаннем і паўстанцамі

01.22.2020

157 гадоў таму ўспыхнула паўстанне 1863-1864 гадоў. Кіраўніком рэвалюцыянераў у Беларусі стаў нараджэнец Мастаўлянаў – Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі. Сёння, 22 студзеня, прадстаўнікі ўлады і падляшскія дзеячы ўшанавалі месцы, звязаныя з гісторыяй паўстання і яго кіраўніка.

Кажа беластоцкі грамадскі актывіст Радаслаў Пуська: – Каб ушанаваць памяць 22 студзеня трэба быць у Мастаўлянах. Гэта вельмі-вельмі важнае месца і нашая памяць. Нам трэба памятаць  нашу супольную гісторыю з літоўцамі, беларусамі, палякамі. Мастаўляны – гэта добрая вёска, каб тут быць і проста памятаць.

Таксама сёння падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі і бургамістр гміны Супраслі Радаслаў Дабравольскі ўсклалі кветкі пад Крыжам студзеньскіх паўстанцаў, які знаходзіцца на тэрыторыі гміны.

 

 

 

 

 

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok