Beta

“У нашай падляшскай краіне”

11.17.2015

U nashaj Padlashskaj kraineУ непублічным дзіцячым садку №1 імя Святога Дзіцяткі Гаўрыіла ў Бельску Падляшскім рэалізуецца аўтарская адукацыйная праграма „У нашай падляшскай краіне”. Програма накіравана на азнаямленне з культурай беларусаў Падляшша. Яе стваральнікамі з’яўляюцца настаўніцы Яанна Хількевіч і Марта Зінкевіч.

“Намагаемся, каб нашыя дашкольнікі ведалі культуру сваіх бацькоў ды дзядоў. І перадусім – беларускаую культуру,” – кажа Яанна Хількевіч для racya.com:

– Нашы бацькі ўжо ведаюць, што гэты дзіцячы садок мае такі профіль: па-першае, праваслаўны, духоўны, а па-другое, мы тут развіваем беларускую культуру і сягаем да каранёў беларускай культуры. Гэта падабаецца дзеткам. На кожным занятку трошку гаворым пра тое, адкуль мы, хто мы, як гаворым.

Дзеткі вучацца беларускай мове таксама праз шматлікія конкурсы, якія ладзіць беларускае асяроддзе на Падляшшы. Важным пунктам праграмы ёсць экскурсіі ў месцы, звязаныя з гісторыяй гэтых жа беларусаў. У пляцоўцы дзейнічае беларускі дзіцячы калектыў “Лянок”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота: racyja.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok