Beta

У Польшчы заснаваны цэнтар для звольненых у Беларусі навукоўцаў

11.10.2015

akademiczny_kapialushУ бліжэйшую суботу ў Варшаўскім унівэрсытэце ўрачыста адкрыецца Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў.
Афіцыйная ўрачыстасьць заплянаваная на 14 лістапада ў Бальнай залі Палацу Тышкевічаў-Патоцкіх у Варшаве.
Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў адкрываецца пры Асяродку вывучэньня Ўсходняй Эўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Новы цэнтар мае за мэту даць магчымасьць працаваць і разьвівацца беларускім навукоўцам, якія паводле палітычных прычынаў ня могуць праводзіць незалежныя навуковыя дасьледаваньні ў Беларусі. У вялікай ступені цэнтар арыентаваны на навукоўцаў з Гародні, якія былі апошнім часам звольненыя з працы.
Пасьля ўрачыстага адкрыцьця ў Варшаве пройдзе навуковая канфэрэнцыя з удзелам беларускіх навукоўцаў.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok