Beta

У Польскім Сейме адбылася выстава «Прадстаўнікі беларускай меншасці ў парламенце II Рэчы Паспалітай»

07.14.2015

Belarusy_u_mezhach_II_RP8 ліпеня адкрылася выстава «Прадстаўнікі беларускай меншасці ў парламенце II Рэчы Паспалітай», з’явілася яна дзякуючы ініцыятыве сябраў Беларускага дому і падтрымцы парлямэнту Польшчы, Міністэрству Замежных Спраў, бібліятэцы Сейму і  Фонду German Marshall Fund. Арганізатарамі выставы выступілі кіраўнік камісіі замежных спраў польскага Сейма Роберт Тышкевіч і Беларускі дом. Канцэпцыя і матэрыялы выставы былі распрацаваныя на падставе навуковых даследаванняў спецыялісткі ў гісторыі беларускай меншасці ў Польшчы Сільвіі Тафілюк, якая за год сабрала інфармацыю ды аформіла яе ў стэнды.

Belarusy_u_mezhach_II_RP«Гэта вельмі сімвалічная выстава, і вельмі паказальна, што яна праходзіць у польскім Сэйме. Не менш паказальна, што адным з яе арганізатараў з’яўляецца «Беларускі дом у Варшаве», які аб’ядноўвае прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі тут, у Польшчы.

Карыстаючыся выпадкам, хачу падкрэсліць, што ў міжваеннае дваццацігоддзе, калі Беларусь была пазбаўленая сваёй дзяржаўнасці, прадстаўнікі беларускай меншасці ў Польшчы, у асобе сваіх парламентарыяў у Сэйме, выпрацавалі асновы сучасных палітычных рухаў Беларусі.

Беларуская дэпутацкая група, умоўна званая «малым парламентам», мела як сваё левае крыло –«Грамаду», так і правае – Беларускую хрысціянскую дэмакратыю. Гэтыя два палітычныя напрамкі, якія займаюць важнае месца і ў сучаснай партыйнай сістэме Беларусі, былі сфармаваныя менавіта прадстаўнікамі беларускага насельніцтва Другой Рэчы Паспалітай у Сэйме і Сэнаце.

Таму варта памятаць, што гісторыя польскага парламента з’яўляецца часткай палітычнай гісторыі Беларусі. І нас аб’ядноўвае не толькі геаграфічнае суседства, але і агульны досвед парламентарызму і палітычнай дзейнасці.

Хачу таксама выказаць пажаданне, каб сучасны беларускі парламент нарэшце стаў па-сапраўднаму абіраным на свабодных дэмакратычных выбарах. Каб палітычныя партыі, асновы якіх былі закладзеныя беларускай меншасцю ў міжваеннай Польшчы, прысутнічалі ў ім і змаглі сапраўды вызначыць лёс незалежнай беларускай дзяржавы. Зычу гэтага ўсім, хто змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь» – сказаў Роберт Тышкевіч.

Belarusy_u_mezhach_II_RP
На адкрыцці прысутнічалі дэпутаты польскага Сейма, польскія і беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы, у тым ліку маршалак Сэната Богдан Барусевіч, кіраўнік камісіі Сэйма замежных спраў Роберт Тышкевіч, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі 2010 года Андрэй Саннікаў , кіраўнікі Беларускага дома ў Варшаве Уладзімір Кобец і Алесь Зарэмбюк, намеснік кіраўніка польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», былы першы сакратар польскай амбасады ў Менску Марэк Буцька, даследчыца гісторыі беларускай меншасці ў Польшчы Сільвія Тафілюк.
Belarusy_u_mezhach_II_RPЯк паведаміў Алесь Зарэмбюк для racyja.com, выстава нездарма адкрылася менавіта цяпер, бо ў польскім Сейме праходзяць чарговыя пасяджэнні і большасць польскіх дэпутатаў ды журналістаў могуць паглядзець на 12-ці вялікіх каляровых стэндах інфармацыю пра беларускіх палітычных дзеячах часоў ІІ Рэчы Паспалітай. На стэндах паказаныя мапы, дакумэнты, статыстыка выбараў 20-30-х гадоў, і, зразумела, фатаграфіі ды біяграфіі беларускіх палітыкаў.

Больш інфармацыі можна знайсці: polskieradio.pl, charter97.org, belsat.eu, racyja.com, radyjo.net.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok