Beta

Уладзімір Кобец: Важна, каб Беларусь была ў дыскурсе Трохмор’я

07.06.2017

Уладзімір КобецУ Варшаве завяршыўся саміт Трохмор’я. Падчас сустрэчы прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што рэгіёну неабходны новыя інвестыцыі, каб дагнаць Заходнюю Еўропу. У форуме прымалі ўдзел кіраўнікі 12 краін, Беларусь жа ў размовах ніяк не ўдзельнічала.
Сустаршыня Беларускага Дома ў Варшаве Уладзімір Кобец зазначае, што Беларусі неабходна было б далучыцца да гэтага рэгіянальнага праекта:

— Калі ўжо пра Польшчу кажуць, што тут неўзаранае поле для інвестыцый, дык, даруйце, якая тады ў нас сітуацыя з Беларуссю? З-за таго, што Беларусь пэўны час была пазбаўленая еўрапейскага вектара развіцця мы ўжо так адсталі ад цывілізаванага свету, што далей заставацца па-за межамі агульных працэсаў нам проста небяспечна для самога існавання нашай краіны як незалежнай.

Таксама Уладзімір Кобец дадае, што ў будучыні ў Беларусі няма іншай геапалітычнай альтэрнатывы, акрамя як еўраінтэграцыя і супраца з бліжэйшымі еўрапейскімі суседзямі.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok