Beta

Усход ці Захад: што выбраць беларусам?

12.14.2015

Leanid_ZlotnikauВядомы эканаміст Леанід Злотнікаў правёў сустрэчу з грамадскімі актывістамі.

Яна называлася «Выбар шляху паміж Захадам і Усходам» і прайшла на офісе Прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), паведамляе карэспандэнт charter97.org.

Падчас сустрэчы праведзеная прэзентацыя ролікаў і дыяграм, створаных для параўнання сацыяльна-эканамічных рэалій краін ЕАЭС і ЕЗ. Падаваліся паказчыкі ўзроўню жыцця, сацыяльнага капіталу, патрабаванняў да навакольнага асяроддзя, колькасці сродкаў на медыцынскае забеспячэнне і выдаткі сем’яў на харчаванне, а таксама ўзровень інфляцыі і карупцыі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», чальцы прафзвязу РЭП, грамадзянскія актывісты і беларускія эканамісты. Пасля прэзентацыі было абмеркаванне асноўных прыярытэтаў і перадумоў для магчымага сацыяльна-эканамічнага развіцця і шляху да еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok