Beta

Варшаўскі Спеўны сход адбыўся ў Беларускім Доме

02.28.2018

Варшаўскі Спеўны сходСумесныя спевы і практыкаванні з голасам. Першы Спеўны сход у Варшаве прысвяцілі памяці беларускага паэта і мастака Міхала Анемпадыстава. Аўтар культавага музычнага праекту “Народны альбом”, адзін са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Спяваць тэксты Міхала Анемпадыстава варшаўскіх беларусаў вучыў Сяржук Доўгушаў.

— «Простыя словы» — гэта ўжо ўсё. Людзі спяваюць. Нават дзесьці ля вогнішча могуць сядзець спяваць і не ведаць, што гэта з «Народнага альбому», яны неяк там праз пакаленні перадаюць гэтыя песні і спяваюць. Гэта, можна сказаць, ужо класіка, песні, якія сапраўды сталі народнымі. Спеўны сход адбываўся ў варшаўскім Беларускім Доме. Сержуку Доўгушаву асыставаў Аляксандр Салдаценка з гітарай, а адмысловым госцем імпрэзы быў Андрусь Такінданг. Ужо неўзабаве мае адбыцца другая музычная сустрэча, прысвечаная сотым угодкам БНР.

Варшаўскі Спеўны сход

Варшаўскі Спеўны сход

Варшаўскі Спеўны сходВаршаўскі Спеўны сход

 

 

 

 

 

Тэкст www.racyja.com

Фота Наталка Доўга

Як наведаць
Беларусь
ПАДРАБЯЗЕЙ