Beta

Беларускі Дом запрашае на Дзень культур

09.22.2016

Mozaika WarszawskaБеларуска ініцыявала правядзенне Міжнароднага дня культур у Варшаве. Ураджэнка Берасця Марыя Глухава працуе ў Еўрапейскім Доме сустрэч моладзі ў Варшаве.
Сёлета яна рэалізуе сваю ідэю – Дзень культур «Варшаўская мазаіка», які пройдзе ў бліжэйшую суботу. – «Варшаўская мазаіка» – гэта цікавая назва. Мы сядзелі з сяброўкай з працы і думалі, як назваць гэты дзень культур. І вырашылі, што назва “мазаіка” будзе адпавядаць яму найбольш, бо паказвае на тое, што Варшава рознакаляровая, яна можа быць разнастайнай. Гэта і Малдова, і Грузія, і Украіна, Казахстан, Азербайджан.
Марыя Глухава не магла не паклапаціцца і пра беларускі ўдзел у імпрэзе. Беларусь будзе прадстаўлена кутком ад Беларускага Дома. У ім пройдуць майстар-класы, будуцьчаставаць беларускімі стравамі і гандляваць таварамі з беларускай сімволікай.

Тэкст Радыё Рацыя

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok