Beta

Вечар памяці Алеся Чаркашына

08.21.2017

fbУ панядзелак 28 жніўня а 18:00 у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца вечар памяці Алеся Чаркашына – беларускага дабраахвотніка, медыка ды капелана, які загінуў на фронце роўна два гады таму.

У праграме – паказ фільму БЕЛСАТУ “Алесь Чаркашын – Не здавайся!”

Фільм прэзэнтуе яго аўтар – вядомы беларускі рэжысэр Антось Цялежнікаў, які шматразова сам быў на фронце ва Украіне ў якасці дакументаліста і рэпарцёра.

Прысутным будуць прадэманстраваны артэфакты з фронта.

Падчас вечара памяці можна будзе ахвяраваць сродкі на помнік Алесю.

Мерапрыемства адбудзецца ў сядзібе Беларускага Дома па адрасе вул. Вейска 13-3 (ul. Wiejska 13-3) а 18.00.

Запрашаем!

vv

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok