Beta

Вернісаж фота праекта Касі Даргель

01.10.2017

Kasia Dargiel27 студзеня а 18:00 адбудзецца вернісаж фота выставы фатографа Касі Даргель. 

Беларусь – геаграфічна блізкая да Польшчы, палітычна, культурна і цывілізацыйна гэта ў дадзены момант іншы сьвет. Хутка пасьля атрыманьня ў 1991 незалежнасьці, разам з выйгранымі Аляксандрам Лукашэнкам першымі прэзыдэнцкімі выбарамі, краіна вярнулася да савецкіх сымбаляў і рыторыкі. Праз зьнешнюю граніцу ЭЗ у Польшчу прыязджае шмат беларусаў. Адныя шукаюць свабоды – у Польшчы хаваюцца ад перасьледу; іншыя выбіраюць Польшчу праз гаспадарчыя прычыны. Частка застаецца тут пасьля навучаньня ва ўнівэрсытэтах, некаторыя скарысталіся праграмай Каліноўскага, прызначанай для студэнтаў, рэпрэсаваных за палітыку. Частка раствараецца ў польскім грамадзтве – іншыя падкрэсьліваюць сваю беларускую тоеснасьць.

Мае здымкі прадстаўляюць асобы, каторыя моцна зьвязаны са сваёй краінай, Беларусьсю, якія дбаюць пра беларускую культуру, мову, якія ўдзельнічаюць у праектах, што падтрымліваюць свабоду на Беларусі – Ініцыятыва “Вольная Беларусь, Беларускі Дом у Варшаве – або працуюць на тэлеканале “Белсат”.
Партрэты створаны ў іхніх варшаўскіх прытулках, часьцей за ўсё арэндаваных, асобных пакоях, часам кватэрах. Дзякуючы іх адкрытасьці і сардэчнасьці я пазнала іншую Беларусь – вольную, эўрапейскую, якая пры гэтым вяртаецца да сваіх каранёў пасьля панурай эпохі савецкай дыктатуры; Беларусь, поўную энэргіі, каторая мае надзею на зьмены.
Ці будзе калісьці Беларусь вольнай?

Шчыра запрашаем

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok