Beta

Вернісаж праекту Алены Кахановіч “Бабулін дом”

02.09.2017

Domek Babci

 17 лютага ў 18:00 Беларускі Дом запраше на вернісаж выставы Алены Кахновіч  “Бабулін дом”.

Праект пра дом, у якім калісьці жыла мая сям’я і дзе прайшло наша дзяцінства. Гэта быў вясковы маленькі домік блакітнага колеру. Колеру бясконцага летняга неба, якім, быўшы дзецьмі, мы любаваліся, лежачы ў духмянай траве. На яго месцы зараз расце горад. І гэты дом застаўся жыць толькі ў нашых успамінах. Што было на самай справе? Што памяць пачала дадумваць за нас? Дом з году ў год пакрываецца снегам забыцця.

Будзе па-зімоваму хораша! 

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok