Beta

Вернісаж “UTOPIA” фатографа Аляксандра Веледзімовіча

05.30.2016

UTOPIA3 чэрвеня ў 18:00 Беларускі Дом ладзіць вернісаж серыі фатаграфій “UTOPIA” Аляксандра Веледзімовіча.

«Мае самыя шчырыя партрэты зроблены нібы без мяне. Я знік і ў жыцця нібы з’явіўся шанец не зрабіцца «мастацтвам». Я ўжо не фатограф, а чалавек перад фотакамерай — не ведае хто ён такі. Няма роляў і няма масак. На плёнцы з’яўляецца партрэт Незнаёмца. Жыццё само вырашае, калі пазнаёміць з новымі людзьмі, а мне застаецца толькі націснуць на кнопку. Складаней за ўсё не надаваць значэнне працэсу і не стварыць “лішняе”.
Таму я мару аб пакоры, самаадрачэнне і каб мае фатаграфіі было не сорамна глядзець пад “Ramada Inn” ад Ніла Янга. На гэтым шляху добрая фатаграфія ўсяго толькі вынік, які пацвярджае, што фатограф быў шчыры ва ўсім: ад кнігі, якую ён учора прачытаў, да колеру чаравік і мадэлі камеры. Сумленны партрэт – індыкатар цэласнае і правільнае жыцця. Толькі нельга забываць, што жыццё ў кожнага сваё, і прытрымліванне чужых правілаў – бессэнсоўна.
Дайда Морыяма казаў, што фатаграфія звязана з пошукам існуючых малюнкаў. У партрэце так не атрымліваецца. Ты адначасова з пошукам ствараеш, тое, што шукаеш. Таму, добры партрэт з’яўляецца нечакана.
Партрэт – няўпэўнены эксперымент, у якім правілы з’яўляюцца на матавым шкле і тут жа знікаюць.
Партрэт – шчыра створаная невядомасць.”

Запрашаем усіх далучыцца да мастацтва вачыма Аляксандра, а можа не да мастацтва, да эмоцыяў? Паглядзім. Пагутарым. 

ul. Wiejska 13/3

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok