Beta

Вернісаж выставы “Спаленыя дамы”

12.07.2016

фатограф "Качагар"Запрашаем на вернісаж выставы брэсцкага фаторгафа Яўгена “Качагара” Бганцава ў пятніцу 16 снежня ў Беларускі Дом а 18:00 гадзіне.  

Як ажыццявіць свае ўяўленні і спагадлівасць, калі свет навокал не можа быць апісаны? Мастак мае прывілей: ён можа збегчы, не іміграваць пры тым, быць свабодным, не выходзячы з хаты, распавядаць, не кажучы ні слова. Качагар стварае ў сваёй кватэры ў Берасці ўласныя светы, збіраючы тэатральны рэквізіт, дзіўныя прадметы, касцюмы. Вітае вас у гэтым “тэатры” жанчын. Яны будуць іграць галоўныя ролі ў яго фантастычных апавяданнях. Калі мы глядзім на фотаздымкі гэтага незвычайнага, сціплага брэсцкага мастака, нельга не ўзгадаць Яна Саўдэка – гэта чэшскі геній фатаграфіі, які ў сваім падвале таксама ствараў уласныя светы, свабодныя ад усяго знешняга: шэрай рэчаіснасці, камуністычнай Чэхаславакіі. Качагар, як і Саўдэк, выкарыстоўвае архетыпічныя жэсты, класічныя матывы і сцэны, ці то з казачнага тэатра, ці то з эратычных паштовак пачатку ХХ стагоддзя. Ён выкарыстоўвае рэквізіт і касцюмы, якія надаюць карцінам сэксуальную атмасферу. Знешні свет тут адсутнічае, але немагчыма не думаць пра яго з-за гэткай красамоўнай непрысутнасці. Гэта свабода! Унутраная і інтэлігентная, якая гуляе з гэтымі вобразамі, з іншымі фатографамі, а таксама з Саўдкам. Бліскуча! Моцна! З намёкам!

* узроставае абмежаванне (16+)

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok