Beta

Відэа ролікі, зробленыя на моладзевым абмене Erasmus+

01.10.2018

Прадстаўляем Вашай увазе відэа ролікі, якія зрабілі ўдзельнікі нашага моладзевага абмену ў рамках праэкту Erasmus+ у Беластоку на тэму нацыянальных меншасцяў, дыскрымінацыі і талерантнасці.

11-18 лістапада 2017 г. адбыўся моладзевы абмен у рамках прэкту Erasmus+, галоўным арганізатарам якога быў Беларускі Дом у Варшаве. Тэмай абмену былі праблемы нацыянальных і рэлігійных меншасцяў, менавіта пагэтаму для месца правядзення быў абраны Беласток – цэнтр шматнацыянальнага польскага ваяводства Падляшша.

Моладзь з Літвы, Польшчы і Беларусі на працягу тыдня мела вельмі актыўную і разнастайную праграму. Праграма складалася з адукацыйна-інфарматыўных лекцыяў, падчас якіх былі абмеркаваны такія паняцці, як “ксенафобія”, “нацыяналізм”, “расізм”, “шавінізм”, “антысемітызм”, былі разгледжаны стэрэатыпы, адносна нацыянальных меншасцяў і розных народаў, якія склаліся ў нашых грамадствах.

У рамах праэкту ўдзельнікі знялі ролікі на тэму дыскрымінацыі нацыянальных меншасцяў.

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok