Beta

VII З’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

07.13.2017

vii_notebook_cover_out_0Беларускі Дом у Варшаве вітае VII З’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

14 ліпеня (пятніца) 18.00, адкрыццё выставы “Зора і Вітаўт”, прымеркаванай да 90-годдзя беларускіх дзеячаў у ЗША Зоры і Вітаўта Кіпеля. Мастацкая галерэя “Інстытут культуры” (Кастрычніцкая пл., 1, Палац Рэспублікі). Уваход вольны.

15–16 ліпеня 2017 года, праца Сёмага з’езда беларусаў свету (г.Мінск, пр-т газеты “Праўда”, 11, Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, ІВВ). Уваход па запрашэннях.

З падрабязнасцямі можна азнаёміцца тут

 

Праграма Сёмага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

15 ліпеня 2017 г. (субота)

8.30–10.00 Рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей з’езда

10.00 Адкрыццё з’езда, уступнае слова кіраўніка МГА “ЗБС “Бацькаўшчыны” Алены Макоўскай і старшыні Рады Ніны Шыдлоўскай

10.10 Выбары працоўных органаў і зацвярджэнне парадку дня з’езда

10.25 Выступленні прадстаўнікоў дзяржаўных установаў

10.55 Вітанні ад дыпламатычных прадстаўніцтваў, прадстаўнікоў канфесій, суполак і дзеячаў беларускай дыяспары

11.15 Даклады па асноўнай тэме з’езда:

Валянцін Голубеўдоктар гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук (Беларусь)

Алена Макоўскаякіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (Беларусь)

Наталля Гардзіенкакандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (Беларусь)

Алег Латышонакдоктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта (Польшча)

12.15–13.00 Выступленні дэлегатаў з’езда (да 3-х хвілін)

13.00–14.00 Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”. Аўтограф-сесія пісьменніка Уладзіміра Арлова. Фае

Перапынак на абед

14.00 Справаздачны даклад мандатнай камісіі з’езда

14.10 Справаздачны даклад па дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Старшыня Рады Ніна Шыдлоўская

14.35–15.30 Прэзентацыя паспяховых прыкладаў супрацоўніцтва

15.30–18.00 Выступленні дэлегатаў з’езда (да 3-х хвілін)

18.00 Вячэра для іншагародніх дэлегатаў з’езда

19.00 Святочны канцэрт з удзелам беларускіх выканаўцаў з Беларусі і замежжа

16 ліпеня 2017 г. (нядзеля)

9.00 Рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей з’езда

10.00–13.00 Праца ўдзельнікаў па секцыях:

Беларуская дзяржаўнасць: станаўленне, рэаліі, перспектывы

Беларуская дыяспара і Беларусь: стратэгія ўзаемадзеяння ў сучасных умовах

Беларуская мова і культура – аснова нацыянальнай дзяржаўнасці

11.30–11.50 Перапынак на каву

11.50–13.00 Працяг працы секцый

13.00–14.00 Перапынак на абед

14.00–14.30 Падагульненне працы секцый, выступленні мадэратараў (да 10 хвілін)

14.30–15.15 Выступленні дэлегатаў з’езда (да 3-х хвілін)

15.15 Справаздачны даклад Кантрольна-рэвізійнай камісіі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

15.30–16.30 Зацвярджэнне выніковых дакументаў

16.30–18.00 Выбары кіруючых органаў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

18.00 Закрыццё з’езда

18.15–19.00 Пасяджэнне новаабранай Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, выбары Старшыні Рады

19.00 Сяброўская вячэра

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok