17
Сту

2018

Віктар Сямашка ды Кумпанія ў Беларускім Доме

Віктар Сямашка ды Кумпанія24-га студзеня ў Беларускім Доме ў Варшаве выступіць праект “Віктар Сямашка ды Кумпанія”.

У праграме – спантанная ды кантраляваная імправізацыя, мэлядэклямацыйныя кампазыцыі. Удзел у імпрэзе прыме віялянчэліста Джон Корнэл (ЗША), вядомы сваім удзелам у Warsaw Improvisers Orchestra дый вакалістка Warsaw Improvisers Orchestra, праекта Cicha woda – Вераніка Лось (Беларусь). Пачатак а 19-00. Уваход за вольныя ахвяраваньні музыкам.

Віктар Сямашка — духавік-імправізатар і паэт зь Менску. На сцэне з канца 1990-ых. Браў удзел у разнастайных праектах кшталту “Князь Мышкін” і “Нагуаль”, стварыў уласныя гурты “Сямашка ды Кумпанія”, Paradox-Ensemble й Fantastic Swimmers. Выступаў у розных гарадох Беларусі, Польшчы, Украіны, Летувы, Латвіі, Расіі, у Францыі. Запісы яго праектаў выдаваліся на лэйблах Tape-Safe (Бэльгія), Murmure Intemporel (Францыя), Mahorka (Баўгарыя), Signals from Arkaim (Чэхія), Clinical Archives (Расея), ды інш. Займаецца мэлядэкламацыяй, піша музыку для нямога кіно. Вядзе культуралягічную радыёпраграму “Кракатук” на “Беларускім Радыё Рацыя”.

https://logos-spermatikos.bandcamp.com/ 
https://soundcloud.com/fantastic_swimmers
https://www.youtube.com/watch?v=2_lv307Bj6A

You must be logged in to post a comment.