Beta

“Вольны горад” працягвае інфармаваць аб Малым памежным руху.

11.15.2015

Maly_pamezhny_ruchНягледзячы на неспрыяльнае на Берасцейшчыне надвор’е, берасцейскія актывісты грамадскай арганізацыі “Вольны горад” працягваюць кампанію па распаўсюду інфармацыі пра Малы памежны рух.

Такую інфармацыю атрымалі людзі, якія знаходзіліся на адным з памежных пераходаў, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Кампанія па інфармаванні беларусаў аб Малым памежным руху была пашыраная на памежныя пераходы Берасцейшчыны. Гэта – Славацічы. Грамадскія актывісты з’ездзілі на гэтыя пераходы і тым беларусам, якія перасякаюць мяжу, былі раздадзеныя інфармацыйныя буклеты.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, стартавала кампанія вясной 15-га года. Інфармацыйныя матэр’ялы пра Малы памежны рух распаўсюджваліся на ўсіх памежных тэрыторыях Берасцейшчыны.

фота: racja.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok