Beta

“Вольны горад” правеў акцыю ля польскага конульства ў Берасці.

10.19.2015

maly_pamezhny_ruhУ Берасці актывісты грамадскай арганізацыі «Вольны горад» раздавалі ля польскага консульства буклеты, пра тое, якім чынам Малы памежны рух працуе ў нашых суседзяў — ва Украіне і Расеі. І ў нас жыхары Берасця, Маларыты, Пружанаў, Камянца маглі б наведваць Польшчу без візаў, калі б беларускі бок не зацягваў ратыфікацыю дамовы, кажа актывістка «Вольнага гораду» Паліна Шарэнда-Панасюк:

— Каля польскага кансуляту звычайна збіраецца вялізная чарга ў некалькі сотняў чалавек. І гэтыя сотні людзей стаяць практычна кожны дзень і кожны з іх плаціць даволі вялікія грошы. Мяркую, большасць з іхй і не падазраюць, што ёсць такі Малы памежны рух, якім людзі, што жывуць у прымежных раёнах, могуць скарыстацца.

Пакуль мажлівасць наведваць краіну-суседку без візаў ёсць толькі ў тых беларусаў, якія жывуць на мяжы з Латвіяй.

Малы памежны рух дазваляе жыхарам памежнай тэрыторыі наведваць адпаведную тэрыторыю суседняй краіны. Для гэтага не патрэбна віза, а толькі спецыяльнае пасведчанне.

Малы памежны рух многія эксперты называюць першым крокам на шляху да бязвізавай прасторы. У выпадку Беларусі памежны рух магчымы ў трох накірунках – Латвіі, Літвы і Польшчы.

Каб лічыцца жыхаром памежжа, трэба пражыць на памежнай тэрыторыі альбо 1 год (у выпадку з Латвіяй і Літвой), альбо 3 гады (у выпадку з Польшчай). Пасведчанне можа атрымаць любы жыхар памежжа, які дакументальна пацвердзіць неабходнасць часта наведваць памежную зону суседняй дзяржавы. Пасведчанне выдаецца тэрмінам ад 1 да 5 гадоў і каштуе 20 еўра.

1 снежня 2010 года былі падпісаныя ўсе неабходныя дакументы для пачатку МПР паміж Беларуссю і Польшчай. На практыцы рух не працуе і дагэтуль. Беларускі бок звяртае ўвагу на “антыбеларускія настроі кіраўніцтва Польшчы”.

Падпісаць петыцыю з заклікам паскорыць увядзенне МПР з Польшчай

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok