Beta

Выстава “Ад сарматаў да Другой Рэчы Паспалітай” адкрыецца ў Беларускім Доме

11.13.2016

'Ад сарматаў да Другой Рэчы Паспалітай'Праект “Ад сарматаў да Другой Рэчы Паспалітай” будзе прэзентаваны ў Беларускім Доме 16 лістапада ў 18:00.

Мікалай Радзівіл, Язэп Булак-Балаховіч, Ларыса Геніюш, Чэслаў Неман ды шмат іншых карцін прысвечаных вядомым беларусам. Выстава, прысвечаная асобам беларускай гісторыі, якія маюць дачыненне да Падляшша.
Героямі праекта сталі вайсковыя ды грамадска-культурныя дзеячы розных эпохаў. Серыя карцін належыць мастакам творчага аб’яднання „Жалезны воўк” з Наваполацка. Паводле мастака Андрэя Мікалаева, карціны намаляваныя ў розных стылях:

– Мы вырашылі маляваць выявы асобаў, якія датычыць Беларусі. Гэта выбітныя дзеячы: Міхаіл Забэйда-Суміцкі, атаман „Чорт”, Павел Пракапеня, Язэп Булак-Балаховіч, Мікалай Радзівіл Руды.

Шчыра запрашаем!

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok