Beta

Выстава “Збор. Cтварэнне архіва”

09.21.2015

Zbor_Stvarenne_archiva40 беларускіх мастакоў і 40 мастацкіх працаў. У беластоцкай галерэі „Арсенал” з 28 жніўня да 8 кастрычніка праходзіць вернісаж выставы “Збор. тварэнне архіва”.




Дакументацыя сарака найбольш важных мастацкіх выказванняў сучаснага беларускага мастацтва 1991-2015 гг. Арганізацыя і выстава сталі магчымымі дзякуючы матэрыялам, сабраным даследчай платформай беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR (kalektar.org) для патрэб створаных спецыяльным праетам ЗБОР (zbor.kalektar.org). ЗБОР гэта інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы, якія пастаянна папаўняюцца і абнаўляюцца, пра найбольш важныя работы беларускіх мастакоў з 80 ст.
Выстава была задумана як канкрэтны, агульнадаступны падручнік беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў. Яго стваральнікі разлічваюць на тое, што дыскусія пра прэзентацыю пацягне за сабой разважанні аб значэнні мастацтва, працэсы яго захавання, а таксама стварэнне калекцыі. У выніку, яны хочуць стварыць унікальны праект ва Усходняй Еўропе, з падрабязнай, прафесійнай інфармацыяй пра найбольш важныя высказванні беларускіх мастакоў апошніх гадоў. Прэзентацыя выставы была прапанавана Арсенал галерыі ў Беластоку ў якасці аднаго з ключавых праграмных польскіх культурных устаноў, зацікаўленых у беларускім сучасным мастацтве.

На выставе можна пазнаёміцца з творчасцю Андрэя Лянкевіча, Лявона Тарасэвіча, Артура Клінава, Алеся Пушкіна , Сяргея Барбарэкі ды іншых.
Куратары выставы запрашаюць таксама наведаць сайт kalektar., дзе можна пазнаёміцца з творчасццю іншых беларускіх сучасных мастакоў.
Аб гэтым распавядае galeria-arsenal.pl

фота: www.racyja.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok