Beta

“Халоднае крыло Радзімы” Алеся Бяляцкага ў Беларускім Доме

05.22.2015

кніга Халоднае крыло РадзімыШаноўныя сябры, Беларускі Дом шчыра запрашае на Прэзентацыю кнігі Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”.

Кніга была цалкам падрыхтаваная, калі Алесь Бяляцкі быў за кратамі, а выйшла з друку пасьля вызваленьня праваабаронцы.

«Халоднае крыло Радзімы» ўвабрала ў сабе аўтабіяграфічныя тэксты і ўспаміны пра падпольную і паўпадпольную грамадзкую дзейнасьць аўтара за савецкім часам, пра культурны супраціў у 80-я гады, адным з лідэраў якога быў аўтар.

Прэзентацыя будзе сімвалічнай акцыяй салідарнасці з палітвязнямі таму спалучана з марафонам падпісання паштовак беларускім вязням «Дашлі паштоўку на Беларусь».

28 траўня а 18:00 ul. Wiejska, 13/3

фота: svaboda.org

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok